💊У Берасці дзеці масава хварэюць на кішэчную інфекцыю Бацькі ў Threads пішуць пра тэмпературу да 40 градусаў, ваніты, моцныя болі ў жываце і дыярэю. Некаторыя дзеці трапляюць у інфекцыйныя аддзяленні. Адна з карыстальніц кажа, што яе дзіця выпісалі з дыягназам «сальманелёзны энтэрыт». У каментарах таксама з'яўляюцца паведамленні пра падобныя выпадкі ў Кобрыне, Лідзе і Менску. Бацькі мяркуюць, што дзеці маглі падхапіць інфекцыю ў дзіцячых садках.