Менскі абласны суд асудзіў трох беларусаў па «справе BYPOL» да 17, 21 і 25 гадоў калоніі Паводле «Вясны», Юрыя Васілеўскага, Генрыха Агеева і Івана Балашэнку прызналі вінаватымі паводле шэрагу артыкулаў, у тым ліку за «здраду дзяржаве» і ўдзел у «тэрарыстычнай арганізацыі». Агеева затрымалі ў Крыме ў 2024 годзе, Васілеўскага — у верасні 2025-га. Балашэнка — былы падпалкоўнік Ваеннай акадэміі. #Рэпрэсіі