У Бярозе школьнік знайшоў рэвальвер 1895 года, прыдатны да стральбы Падчас прагулкі падлетак знайшоў на беразе ракі Крэчэт бот, у якім ляжалі рэвальвер сістэмы Нагана і 19 патронаў. Экспертыза паказала, што зброя, вырабленая на Тульскім зброевым заводзе, застаецца прыдатнай да стральбы. Такімі ж аказаліся 15 патронаў. Бот маглі падняць са дна падчас ачысткі рэчкі.