🙈 «Наша Ніва»: прынамсі аднога лукашыста асудзілі на 10 содняў за каментары пад «экстрэмісцкімі» допісамі Цяпер рэжым лічыць распаўсюдам экстрэмізму нават асуджальныя каментары з боку прыхільнікаў дыктатара, якія выказваюць думкі супраць дзеячаў, прызнаных у Беларусі экстрэмістамі. Распаўсюдам лічыцца сам факт такога каментара. Як паведаміла «Наша Ніва», аднаго з прыхільнікаў Лукашэнкі пакаралі 10 суткамі арышту за абразлівыя каментары ў адрас Святланы Ціханоўскай у Threads. У судзе мужчына казаў, што пісаў каментары з «добрых намераў», і спасылаўся на тое, што дэпутат Алег Гайдукевіч таксама размаўляе з апазіцыянерамі ў Threads. Але ж у судзе не прынялі гэтыя аргументы.