Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.1%1.6K avg views
Posting37.0/daylast 21 minutes ago
Reactions per 1K views14.7❤ 🤬 😢
💥 Двух беларусаў і ўкраінца абвінавачваюць у дыверсіі ў Румыніі
Іх падазраюць у датычнасці да пажару каля румынскага абароннага прадпрыемства CARFIL SA. Пра гэта паведамляюць румынскія спецслужбы.
Пажар адбыўся ў верасні ў горадзе Брашаве. Паводле следства, двое падазраваных затрыманыя ў Нямеччыне, дзе, як сцвярджаюць следчыя, рыхтаваліся да падобных дзеянняў у Румыніі ды краінах Еўразвязу. Трэцяга знайшлі ў Польшчы, ордар на яго арышт выдалі 26 кастрычніка.
⚽️ Гары Кейн атрымаў «Залаты мяч»
Нападнік «Баварыі» і зборнай Англіі Гары Кейн стаў уладальнікам галоўнай індывідуальнай футбольнай узнагароды.
У сезоне 2025/26 англійскі форвард забіў 73 галы за клуб і зборную, што стала адным з найлепшых паказчыкаў у сусветным футболе.
Для 33-гадовага Кейна гэта першы «Залаты мяч» у кар'еры.
🍂 Лістапад у Беларусі: падаражэнне камуналкі, новыя штрафы і большыя пенсіі
Апошні месяц восені прынясе беларусам адразу некалькі важных змен. У жыроўках упершыню адчуюць павышэнне тарыфаў на ацяпленне, камеры пачнуць аўтаматычна штрафаваць за адсутнасць тэхагляду, а пенсіянерам давядзецца развітацца з сезоннай ільготай на электрычкі.
Сабралі ўсе асноўныя змены лістапада: ад пенсіяў і падаткаў да аўто, відаў на жыхарства і школьных канікулаў:
👉️️️️️️ Чытайце на сайце «Белсату»
🔗️️️️️️ Гэты лінк працуе з Беларусі
🔺 У выніку начной атакі на Кіеў загінуў адзін чалавек, яшчэ як мінімум дзесяць атрымалі раненні
Расейская ракета трапіла на тэрыторыю аднаго з універсітэтаў. Пашкоджаныя навучальны корпус, інтэрнаты і жылыя дамы побач. Таксама ў Дняпроўскім раёне пацярпелі два медычныя ўстановы.
Пад ударам апынуўся і Паўднёвы мост. Паводле мэра Кіева, пашкоджаная інфраструктура метро, а рух транспарту праз мост часова перакрылі ў абодвух кірунках.
edited
🔸️️️️️️ Анджэй Пачобут абвясціў, што ў снежні вернецца жыць у Беларусь
Былы палітвязень і журналіст Анджэй Пачобут, вызвалены з беларускай турмы ў красавіку гэтага года, заявіў, што ў снежні вернецца ў Беларусь на сталае жыхарства. Пра сваё рашэнне ён расказаў у інтэрв’ю польскаму выданню Rzeczpospolita.
«Такое рашэнне было з самага пачатку. Я ўвесь час пра гэта кажу. У снежні вяртаюся ў Беларусь», – сказаў Пачобут.
У верасні журналіст ужо прыязджаў у Горадню на тыдзень. Паводле яго словаў, пасля вяртання дадому да яго адразу завітаў супрацоўнік міліцыі з відэарэгістратарам і задаваў пытанні пра працу і планы знаходжання ў краіне.
Пачобут таксама расказаў, што ў Беларусі яму фактычна забаронена мець мабільны тэлефон праз статус «экстрэміста» і «тэрарыста». Нават пасля пераафармлення старога нумара сувязь адключылі праз некалькі званкоў.
🤨️️️️️️ Тыль Швайгер зняўся ў фільме, які цалкам здымалі ў Менску
На YouTube з'явіўся трэйлер псіхалагічнага трылера «Бочка», дзе адну з роляў сыграў вядомы нямецкі актор Тыль Швайгер.
Паводле сюжэту, малады пранкер прыходзіць у сябе ў закрытай бочцы на закінутым заводзе, а побач знаходзіцца ягоны бацька, з якім ён даўно страціў паразуменне.
Хоць дзеянне фільму адбываецца ў ЗША, здымкі прайшлі ў Менску. Над карцінай працавалі беларуская студыя «Киноцех» і расейская кампанія «БигСкринПродакшн».
edited
❗️ У Менску ў шматпавярховіку адбыўся выбух газу: ёсць пацярпелыя
Здарэнне адбылося ў кватэры на першым паверсе дзевяціпавярховага дома на вуліцы Алтайскай.
Паводле папярэдняй інфармацыі, апёкі атрымаў гаспадар кватэры. Яшчэ адзін мужчына, які ў гэты момант праходзіў побач з домам, быў траўмаваны аконнай рамай, выбітай выбуховай хваляй.
Таксама пашкоджаныя два прыпаркаваныя аўтамабілі. Абодвух пацярпелых шпіталізавалі.
На шчасце, апорныя канструкцыі дома і суседнія кватэры не пашкоджаныя. Прычыны інцыдэнту цяпер высвятляюцца.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 «Расея трымае Лукашэнку за горла»
Паводле палітычнага аглядальніка Ігара Тышкевіча, цяпер у афіцыйнага Менску з'явілася больш магчымасцяў для манеўру.
🔸 Дзясяткі былых палітвязняў падпісалі адкрыты ліст з заклікам да Еўразвязу актыўней спрыяць вызваленню людзей з лукашэнкаўскіх турмаў
У тэксце нагадваецца пра тое, што Беларусь на сёння – краіна ці з не найбольшай колькасцю палітвязняў у свеце.
🔸 Маскаваўся пад таксіста, сустракаўся з КДБ у Будапэшце
Стала вядома больш пра Уладзіслава Надзейку, якога Польшча перадала Беларусі ў межах «шпіёнскага абмену».
#штопачытаць
🍂 Чароўнай восені імгненні
У здымках фотамайстра.
"Выпадковыя фота кастрычніка. Ад наваколляў Заслаўя да Мядзельшчыны і Глыбоччыны".
Так майстар пазначае геаграфію фотавандровак. 🔥
edited
🤷♂️ «Беларус» з Бялынічаў пайшоў забіваць украінцаў і знік
Ігар Плюшко доўгія гады жыў у Расеі, але калі пайшоў ваяваць з Украінай, узяў пазыўны «Беларус» .
Да сваёй формы ён чапляў шаўрон альбо са сцягам РБ, альбо з камбінаваным сцягам РБ-РФ. Раней акупант ужо атрымліваў раненне - хадзіў з мыліцай. Але гэта яго не спыніла.
Вядома, што Плюшко паходзіць з Бялынічаў на Магілёўшчыне, 1970 года нараджэння. Скончыў Бялыніцкае ПТВ-217. Цяпер "Беларуса" шукаюць беларускія сваякі. ☝️
edited
🦌 Ці бачылі вы як пасвяцца алені?
А аўтару відэа пашанцавала: днямі пабачыў каля вёскі Дзівін ў Кобрынскім раёне на Берасцейшчыне. 🔥
edited
☝️У Швейцарыі прапала сястра братоў Піпія
Луіза Піпія – 27-гадовая сястра нядаўніх палітвязняў, братоў Цімура і Тамаза Піпія. Ужо больш за месяц яна не выходзіць на сувязь з роднымі. Пра гэта «Люстэрку» паведаміў яе брат Тамаз.
У 2022 годзе з-за рэпрэсій яна выехала ў Грузію, а пазней – у Швейцарыю, адкуль родам яе муж. Там у яе нарадзіўся сын Міхась. Сям'я жыла ў горадзе Санкт-Галлен. Паводле Тамаза, яны з сястрой былі ў добрых адносінах і падтрымлівалі сувязь. Аднак з 23 верасня яна перастала выходзіць на сувязь.
«Яна не адказвае ні па сотавым тэлефоне, ні ў сацсетках. Нікому не адказвае, нічые гісторыі нават банальна не праглядае. Я ўжо ня ведаю, што думаць».
Са словаў Тамаза, з мужам Луізы таксама немагчыма звязацца. З тымі знаёмымі, да якіх атрымалася дастукацца, яна размаўляць перастала.
Браты Луізы – Цімура і Тамаза Піпія арыштавалі ў верасні 2020 года і асудзілі па крымінальных артыкулах. Вызвалілі вясной 2026 года і вывезлі ў Літву. Цяпер яны чакаюць дакументы і не могуць пакідаць краіну. ☝️
💥 #галоўнае за 26 кастрычніка
✔️Швейцарскі суд прызнаў былога сілавіка Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага ў 1999-м годзе. Але вырак – умоўны
✔️73 былыя палітвязні падпісалі адкрыты ліст з заклікам да Еўразвязу актыўней спрыяць вызваленню людзей з лукашэнкаўскіх турмаў. Да яго скептычна паставіліся Эдуард Пальчыс і Паліна Шарэнда-Панасюк
✔️Маскаваўся пад таксіста, сустракаўся з КДБ у Будапэшце. Стала вядома больш пра Уладзіслава Надзейку, якога Польшча перадала Беларусі ў межах «шпіёнскага абмену»
✔️Таджыкаў чакаюць на прадпрыемствах Гарадзеншчыны, некаторыя гатовыя плаціць больш за $1000
✔️Украінская кампанія, што вырабляе дроны і ракеты: «Часам мы выкарыстоўваем сала»
✔️У полацкай краме канфіскату пабачылі шэдэўр інжынернай думкі
✔️Міліцыя склала адміністратыўны пратакол на магілёўца, які пінаў свайго шпіца
✔️Адзін выпадак на сто тысячаў: маладая лекарка са Старобіна не прачнулася пасля анэстэзіі ў часе стаматалагічнай аперацыі
✔️Жыхар Бабруйскага раёну загінуў, зваліўшыся ў калодзеж
✔️Бялград святкуе перамогу створанай студэнтамі палітычнай сілы над Вучычам
✔️Лідарка венесуэльскай апазіцыі вярнулася на радзіму пасля дзесяці месяцаў адсутнасці
✔️У кітайскай правінцыі Хайнань памёр беларус. Аднак абставіны смерці не раскрываюцца
#рэпрэсіі:
▫️Праваабаронцы даведаліся пра 37 завочных прысудаў, якія былі вынесеныя ў Беларусі ў дачыненні грамадзянаў РБ, што ваююць на баку Украіны
⛲ Восеньскі пейзаж у адным з двароў Магілёва сёння нечакана ўпрыгожыў гейзер
На вуліцы Аўтазаводскай прарвала трубу, у выніку чаго вада ўтварыла фантанчык вышынёю пад тры метры.
📹 Відэа: Могилев. Главное!
🎃 Па Менску ўжо катаецца «Гэлаўін-мабіль»
Цікава, дарожных інспектараў гэта будзе адпужваць або, наадварот, прыцягваць?
☝️Дарэчы, пару гадоў таму мы публікавалі гайд, як выразаць сабе такую ж галаву з гарбуза ✍️
👀 Таджыкаў чакаюць на прадпрыемствах Гарадзеншчыны, некаторыя гатовыя плаціць больш за $1000
Ад супрацоўнікаў чакаюць ведання расейскай мовы, добрага стану здароўя і адсутнасці судзімасці.
Куды іх гатовыя прыняць на працу?
✅ Чытайце па спасылцы
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Зварот былых палітвязняў да еўрапейскіх палітыкаў выклікаў розныя рэакцыі
🔻Сяброўства для абыходу санкцый? Ці выкарыстае Лукашэнка сустрэчу з прэзідэнтам Манголіі
🔻У Сербіі прайшлі выбары. Вучыч прайграў. Будзе хуткі паварот да Еўропы? Ці стане Сербія менш сяброўскай для Расеі і Беларусі?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/RLSXgwsNw64
😨 Маладая лекарка са Старобіна не прачнулася пасля анэстэзіі ў часе стаматалагічнай аперацыі
На гісторыю звярнула ўвагу @nashaniva.
Валерыі Баброўнік было 30 гадоў, яна працавала намесніцай загадчыка па медыцынскай частцы Старобінскай гарадской больніцы.
Каля месяца таму яна папрасіла парады ў карыстальнікаў Threads – шукала добрага стаматолага, які б выдаліў зуб мудрасці. Звычайна гэта вельмі простая аперацыя, аднак у выпадку з Валерыяй сітуацыя была досыць складаная. «Стаматолагі ў маім горадзе адмовіліся выдаляць, бо трэба пілаваць костку (корань пайшоў у костку)», – тлумачыла дзяўчына.
У выніку Валерыя дамовілася на аперацыю з менскай клінікаю «Стамарус». Для агульнай анэстэзіі ў гэтай установе выкарыстоўваюць прэпараты «Севафлуран» і «Прапафол». Для дарослага чалавека яны, як правіла, бяспечныя, аднак могуць здарацца вельмі рэдкія (на ўзроўні статыстычнай пагрэшнасці) выпадкі вострай алергічнай рэакцыі.
Падобна, акурат нешта такое адбылося з Валерыяй – пасля наркозу яна не прачнулася.
Заўтра ў Мікашэвічах пройдзе цырымонія развітання з Валерыяй. У яе застаўся муж і 7-гадовы сын.
🔨 Закінуты хутар, дзіўныя знаходкі, старыя таямніцы і сюрпрызы, да якіх новыя гаспадары зусім не гатовыя
Менавіта ў такім таямнічым месцы Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава вырашылі пачаць новае жыццё. Абое перажылі рэпрэсіі, а цяпер яны хочуць ператварыць старую сядзібу ў прастору для жыцця і экатурызму.
🎥 З якімі сюрпрызамі ўжо сутыкнуліся героі, і ці атрымаецца ажыццявіць задуманае, глядзіце ў нашым новым праекце «Талака. Будуем Мрою».
edited
🥩 Украінская кампанія, што вырабляе дроны і ракеты: «Часам мы выкарыстоўваем сала»
Выглядае як анекдот, але такая цікавіка была апублікаваная ў акаўнце Fire Point на поўным сур'ёзе:
«Пры тэмпературы каля -20°C мароз можа скаваць камеры і кабелі беспілотніка, а таксама прывесці да больш хуткага разраду акумулятараў. Развязанне простае: пласт сала, які абараняе адчувальныя дэталі ад холаду.
Разумная інжынерыя – гэта не пра тое, каб усё занадта ўскладняць, а пра разуменне таго, што сапраўды працуе»