Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.0/day last 1 minute ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. 🚊У Мазыры запусцяць першы ў Беларусі ШІ-трамвай Штучны інтэлект будзе кіраваць рухам, тармазіць і адчыняць дзверы. Кіроўца застанецца ў кабіне, але будзе кантраляваць сістэму і падстрахоўваць яе. Гэты праект мусіць павысіць бяспеку, зменшыць колькасць аварый і зрабіць рух больш прадказальным.

  2. 😱 «Дзяніс Ігаравіч, а мы ўсё памятаем!» Кадэбісты дагэтуль нагадваюць вядоўцу Дзянісу Дудзінскаму пра адзін эпізод з ягонай маладосці, хоць мінула ўжо каля 30 гадоў. Пра што менавіта не забываюцца ў КДБ, вядоўца распавёў у праграме «Калыханка для дарослых». 🎥Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».

  3. ❗️У Гомлі сёння адбудзецца чарговы абмен расейскімі і ўкраінскімі ваеннапалоннымі На памежным пераходзе «Новая Гута» сустрэліся ўпаўнаважаная ў правах чалавека ў Расеі Яна Лантратава і ўпаўнаважаны Вярхоўнай рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец. Абмен закране і цывільных жыхароў.

  4. edited

    🇵🇱 Польскія спецслужбы паказалі, як адбываўся абмен Пачобута Відэа апублікавала Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы напярэдадні выпуску праграмы «Новая халодная вайна» на польскім тэлебачанні. У ёй супрацоўнік ABW будзе распавядаць пра падрыхтоўку і дэталі аперацыі. Беларускі палітвязень і дзеяч польскай дыяспары Анджэй Пачобут быў вызвалены ў межах абмену, які адбыўся 28 красавіка на памежным пераходзе «Баброўнікі» – «Бераставіца».

  5. 💥 Украіна атакавала дата-цэнтр падатковай службы Расеі У горадзе Гарадзец Ніжагародскай вобласці Расеі адбыліся выбухі ў раёне дата-цэнтра Федэральнай падатковай службы. У дата-цэнтры захоўваюцца падатковыя дадзеныя, запісы ЗАГС і рэестр юрыдычных асоб. Мясцовыя ўлады кажуць пра падзенне абломкаў беспілотнікаў і часовае спыненне транспарту.

  6. edited

    🎈Былы міліцыянт збіў памежніка пры спробе запуску паветранага шара ў Літву. Яго асудзілі і пазбавілі звання лейтэнанта запасу 28-гадовы былы міліцыянт з Горадні спрабаваў пераправіць у Літву цыгарэты і іншыя каштоўнасці ў ноч з 2 на 3 верасня. Падчас затрымання ён ударыў памежніка па плячы, перакінуў яго праз сябе і ўцёк. Мужчыну пазней знайшлі. Суд прызначыў яму 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Таксама ён мусіць выплаціць пацярпеламу 1500 рублёў маральнай кампенсацыі.

  7. 📰 Перастае існаваць газета, у якой некалі ўпершыню надрукавалі праўду пра Курапаты З 2027 года «Літаратура і мастацтва» перастане выходзіць як асобная газета і стане дадаткам да «Звязды». Выданне выходзіла з 1932 года, з перапынкам у часы нямецкай акупацыі. Першы галоўны рэдактар Хацкель Дунец трапіў пад рэпрэсіі і быў забіты 29 кастрычніка 1937 года. У розныя гады газету ўзначальвалі Аркадзь Куляшоў, Анатоль Вярцінскі, Мікола Гіль, Уладзімір Някляеў, Віктар Шніп ды іншыя вядомыя творцы. У 1988 годзе «Літаратура і мастацтва» першай распавяла пра Курапаты – месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. З 2002 года рэдакцыйная палітыка «ЛіМа» апынулася пад дзяржаўным кантролем. А з 2020-га афіцыйныя выданні перасталі друкаваць «нядобранадзейных» творцаў.

  8. 🎶 Як зрабіць, каб беларускі хіт гучаў яшчэ больш па-беларуску? Музычны дуэт з Менску зайграў на цымбалах легендарны спеў «Песняроў» Як вам такое гучанне? 🔥

  9. Пайшоў з жыцця японскі пісьменнік Рю Муракамі Яму было 74 гады. Пра смерць творцы паведаміла выданне Gentosha. Рю быў вядомы кнігамі, арыентаванымі найперш на маладое пакаленне. Сярод яго самых знакамітых твораў: «Усе адценні блакітнага», «Дзеці з камеры захоўвання» і «Міса-суп». У Беларусі некалькі яго кнігаў былі ўключаныя ў спіс Мінінфармацыі як выданні, што могуць «нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам». Улады забаранілі прадаваць у крамах раманы «Дзеці з камеры захоўвання», «Тапаз», «Экстаз», «Усе адценні блакітнага» і «Караоке».

  10. Землятрус у Тыбеце забраў жыцці 16 чалавек і разбурыў сотні дамоў Паводле BBC, катастрофа адбылася ў павеце Бачэн, які знаходзіцца за 400 км ад цэнтру Тыбету. Уначы там здарыўся землятрус магнітудай 7 балаў. У зоне бедства ўжо разбураныя 339 жылых дамоў, таксама цалкам спыненая падача электраэнергіі. Акрамя таго, некаторыя дарогі перакрытыя праз каменяпады. Зусім нядаўна ў Тыбеце адбыліся маштабныя паводкі, якія забралі жыцці больш як тысячы чалавек.

  11. edited

    65-гадовы беларус адкрыў стральбу па міліцыі У выніку сілавікі забілі мужчыну. Здарылася гэта ў вёсцы Старая Рудня Астравецкага раёну. Як піша МУС, мясцовыя жыхары паведамілі супрацоўнікам пра суседа, які «пагражае ім зброяй». Пасля прыбыцця міліцыянтаў і ўнутраных войскаў ён «аказаў узброены супраціў і адкрыў агонь». У адказ тыя «ужылі зброю на паражэнне». Паводле сілавікоў, у беларуса знайшлі самаробную зброю.

  12. Расея ноччу атакавала ўкраінскую цеплаэлектрастанцыю У выніку ўдараў прадпрыемства цалкам спыніла выпрацоўку электраэнергіі. «Абсталяванне атрымала істотныя пашкоджанні. З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ТЭС ДТЭК падвяргаліся атакам больш за 230 разоў», – паведамілі ў кампаніі. Расейцы таксама атакавалі беспілотнікамі Сумы, Харкаў, Палтаву і Дняпрапятроўскую вобласць. Пад удары трапілі жылыя дамы і інфраструктура, пацярпелі мірныя жыхары. Паводле ЗСУ, ноччу былі збітыя 140 варожых БПЛА тыпаў «Шахед», «Гербера» і іншых мадэляў. З іх 68 былі рэактыўнымі.

  13. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔸 Беларусь адправіць у ЗША новую партыю калію Пра гэта сказаў прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў. 🔸 ЗША працягваюць перамовы і адначасова аслабляюць санкцыйны ціск на Маскву Без рэальных рычагоў ціску прымусіць Пуціна да сур’ёзных перамоваў не атрымаецца. 🔸 Два беларусы пацярпелі ад дронаў ў Бранскай вобласці Абодва мужчыны – кіроўцы фураў. #штопачытаць

  14. edited

    ☝️На Берасцейшчыне тэстуюць "маршруткі па заяўках" Гэта, калі аўтобус альбо маршрутнае таксі выпраўляецца ў дарогу ці заязджае ў пэўную вёску, калі ад пасажыраў папярэдне паступае заяўка. Такую ідэю спрабуюць увасобіць у жыццё чыноўнікі Міністэрства транспарту і ўжо распачалі яе практыкаваць у Маларыцкім раёне Берасцейшчыны. Схему распрацавалі для развязання праблемы транспартных зносінаў у рэгіёнах з «нязначнай» плынню пасажыраў, хоць Маларыта — адзін сярод населеных рэгіёнаў Беларусі. Ад 2027 год праект хочуць укараняць па ўсёй Беларусі. Як будуць замаўляць маршруткі ці аўтобусы пажылыя жыхары аддаленых вёсак не паведамляецца. У 2025 годзе Лукашэнка даручыў прэм'еру разабрацца са «смярдзючымі» маршруткамі. Разбірацца сталі шляхам барацьбы з прыватнымі перавознікамі, што пагражала транспартным крызісам. Барацьба перарасла ў стварэнне дзяржаўнай манаполіі і можа прывесці да падаражэння перавозак. ☝️ 🔗 Падрабязнасці — па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі

  15. edited

    ☝️Памёр экс-футбаліст Юрый Цыгалка, яму было 43 гады У 2020-м памёр ягоны брат Максім. Братам-блізнятам Цыгалкам прадказвалі зорную кар’еру, але абодва заўчасна сышлі з поля праз траўмы. Максім памёр у 2020 годзе ў 37 гадоў. Юрый Цыгалка памёр у ноч на 22 кастрычніка ва ўзросце 43 гадоў. Падрабязнасцяў не паведамляюць. Ён гуляў на пазіцыі брамніка, выступаў за менскае «Дынама», берасцейскае «Дынама», знайшоў сябе ў салігорскім «Шахцёры». Праз траўму скончыў кар’еру на полі ў 2014 годзе – усяго ў 30 гадоў, што для брамнікаў даволі рана. Пасля футболу Юрый Цыгалка пайшоў у сферу грамадскага харчавання. Казаў, быць трэнерам брамнікаў не дазваляе здароўе, а галоўным трэнерам быць не хоча, бо гэта вялікі стрэс. У 2020 годзе Юрый Цыгалка публічна абураўся гвалтам сілавікоў на пратэстах і негатовасцю Лукашэнкі ісці на дыялог з народам. ☝️ ✅ Больша падрабязна — чытайце тут

  16. 💥 #галоўнае за 22 кастрычніка ✔️ Лукашэнка сабраў нараду з МЗС і сілавікамі і заявіў пра прагрэс у перамовах з ЗША ✔️ Беларусь адправіць у ЗША новую партыю калію ✔️ Другі за дзень беларус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці ✔️ ЗСУ нанеслі ўдары па 75-м арсенале ў Серпухаве, недалёка ад Масквы ✔️ Ад сёння нельга будзе адпраўляць праз «Белпошту» пасылкі ў ЗША ✔️ У Беларусі аднавілі доступ замежнага трафіку на сайты пасля выпраўлення дзірак у бяспецы ✔️ Праз 3 гады адкрылася амбасада Беларусі ў Славаччыне ✔️ Украіна і Расея на тэрыторыі Беларусі правялі абмен целамі загінулых ✔️ Ва ўсіх чатырох дзіцячых садках Ляхавічаў стварылі вайскова-патрыятычныя клубы ✔️ У Еўрапарламенце рыхтуюць канферэнцыю высокага ўзроўню, прысвечаную Беларусі ✔️ Запісацца на польскую візу стала прасцей, а «памагатары» больш не патрэбныя? ✔️ Беларусам будуць прыходзіць апавяшчэнні пра штрафы ў банкаўскія праграмы ✔️ Кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната затрымалі за хабар ✔️ У Польшчы затрымалі двух беларусаў з наркотыкамі, аднаго з кантрабанднымі цыгарэтамі #рэпрэсіі: ▫️Палітвязню, асуджанаму на 19 гадоў, дадалі яшчэ 5 ▫️Старонкі журналіста і шоўмена Дзяніса Дудзінскага дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

  17. 🙌 Праваслаўныя беларусы ў Вільні рыхтуюцца да Дзядоў І па выходных прыбіраюць пахаванні беларусаў на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках. Гэта пахаванні святароў, навукоўцаў, грамадска-палітычных дзеячоў. І заклікаюць на дапамогу ўсіх беларусаў у Вільні. "Разам працягнем упарадкоўваць беларускія пахаванні, а таксама раскажам пра людзей, якія тут спачываюць. Будзе цікава і карысна!", -- паведамляе ў сваіх сацсетках Беларускі праваслаўны прыход. І нагадваюць, што наступная талака адбудзецца ў бліжэйшыя выходныя перад Дзядамі. ☝️

  18. 🙌 Як беларускі выгнаннік аднаўляў саборы ў Парыжы Гэта шляхціц з-пад Наваградка Люцыян Выганоўскі. Пасля ўдзелу ў паўстанні 1830—1831 гадоў і яго разгрому, беларускі шляхцюк быў вымушаны эміграваць. Апынуўся ў Францыі, дзе стаў блізкім паплечнікам «бацькі сучаснай рэстаўрацыі» Эжэна Віяле-лё-Дзюка і аднаўляў сабор Парыжскай Божай Маці. Выганоўскі наглядаў за рэстаўрацыяй каралеўскай капліцы Сент-Шапель, сабора Нотр-Дам. Разам з французамі, ён праектаваў новыя будынкі ў сталіцы: касцёл Сен-Жан-Батыст дэ Бельвіль, дамы кляштара візітанак на Манпарнасе і рэпрэзентацыйны палац на Елісейскіх палях, а таксама рэстаўраваў храмы ў Нанце, Шалоне і Мулене. Сустракаючы ў Парыжы землякоў, Выганоўскі абяцаў вярнуцца ў Літву і Беларусь, каб кансерваваць і рэстаўраваць мясцовыя замкі, распавядае гісторыю беларускага шляхціца "Спадчына". ☝️

  19. ✌️Польскія ўлады не выдадуць уладам Лукашэнкі беларускага журналіста Экстрадыцыя экс-рэдактара сайта «Магілёўскі рэгіён» Змітра Салаўёва ў Беларусь «юрыдычна недапушчальная». Такое рашэнне сёння прыняў акруговы суд у Беластоку. Паводле Змітра Салаўёва, польскі бок ад пачатку не намерваўся высылаць яго ў Беларусь. Аднак давялося прайсці законную працэдуру пасля запыту беларускага боку. Нагадаем, што сёлета пракуратура Беларусі запатрабавала ад Польшчы экстрадаваць магілёўца, які з’яўляецца палітычным уцекачом. Зміцер Салаўёў мяркуе, што цяпер супраць яго ў Беларусі распачнуць спецыяльную вытворчасць.☝️

  20. 🤯Пакуль у свеце ствараюць лятучыя аўтамабілі, у Беларусі робяць ШІ-відэа з лятучымі трактарамі У краіне, дзе пра сваю Tesla пакуль можна толькі марыць, будучыня выглядае даволі своеасабліва. Пра тэхналогіі, фантазію і кантраст паміж тэхналагічнымі амбіцыямі, распавяла Вольга Старасціна ў новым выданні «Навінаў з будучыні». 🚀 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»

  21. Older posts