Землятрус у Тыбеце забраў жыцці 16 чалавек і разбурыў сотні дамоў Паводле BBC, катастрофа адбылася ў павеце Бачэн, які знаходзіцца за 400 км ад цэнтру Тыбету. Уначы там здарыўся землятрус магнітудай 7 балаў. У зоне бедства ўжо разбураныя 339 жылых дамоў, таксама цалкам спыненая падача электраэнергіі. Акрамя таго, некаторыя дарогі перакрытыя праз каменяпады. Зусім нядаўна ў Тыбеце адбыліся маштабныя паводкі, якія забралі жыцці больш як тысячы чалавек.