💥 #галоўнае за 22 кастрычніка ✔️ Лукашэнка сабраў нараду з МЗС і сілавікамі і заявіў пра прагрэс у перамовах з ЗША ✔️ Беларусь адправіць у ЗША новую партыю калію ✔️ Другі за дзень беларус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці ✔️ ЗСУ нанеслі ўдары па 75-м арсенале ў Серпухаве, недалёка ад Масквы ✔️ Ад сёння нельга будзе адпраўляць праз «Белпошту» пасылкі ў ЗША ✔️ У Беларусі аднавілі доступ замежнага трафіку на сайты пасля выпраўлення дзірак у бяспецы ✔️ Праз 3 гады адкрылася амбасада Беларусі ў Славаччыне ✔️ Украіна і Расея на тэрыторыі Беларусі правялі абмен целамі загінулых ✔️ Ва ўсіх чатырох дзіцячых садках Ляхавічаў стварылі вайскова-патрыятычныя клубы ✔️ У Еўрапарламенце рыхтуюць канферэнцыю высокага ўзроўню, прысвечаную Беларусі ✔️ Запісацца на польскую візу стала прасцей, а «памагатары» больш не патрэбныя? ✔️ Беларусам будуць прыходзіць апавяшчэнні пра штрафы ў банкаўскія праграмы ✔️ Кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната затрымалі за хабар ✔️ У Польшчы затрымалі двух беларусаў з наркотыкамі, аднаго з кантрабанднымі цыгарэтамі #рэпрэсіі: ▫️Палітвязню, асуджанаму на 19 гадоў, дадалі яшчэ 5 ▫️Старонкі журналіста і шоўмена Дзяніса Дудзінскага дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»