Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.0/day last 15 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢
  1. 🇺🇸Пачаліся прамежкавыя выбары ў ЗША: пагроза ўладзе Трампа. Што варта пра іх ведаць Рэспубліканцы могуць страціць большасць у Кангрэсе, а ўлада Доналда Трампа – сутыкнуцца з новымі абмежаваннямі. Дэмакраты ў выпадку перамогі змогуць расследаваць дзеянні адміністрацыі Трампа і ўскладніць прасоўванне ягоных ініцыятываў. ❓ Што гэта за выбары і чым яны пагражаюць Трампу – сабралі галоўнае ў нашым матэрыяле. ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі

  2. 🤬 «Свядомая прага зрабіць як мага больш стратаў і згубы цывільным» У ноч на 22 кастрычніка Расея атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі. Адна з ракет з касетнай боегалоўкай трапіла на тэрыторыю паміж Кіева-Пячэрскай лаўрай і Свята-Уведзенскім манастыром. У выніку начной атакі на Кіеў загінуў адзін чалавек, яшчэ прынамсі 24 атрымалі раненні, у тым ліку сем дзяцей. Каментуючы ўдар, Уладзімір Зяленскі сказаў, што расейсцы білі туды свядома і мелі на мэце ўразіць менавіта цывільных жыхароў, бо паблізу няма вайсковых аб'ектаў: «Гэта свядомы выбар зброі, свядомы выбар раёну прымянення, свядомая прага зрабіць як мага больш стратаў і згубы цывільным».

  3. edited

    ☝️ Увага! Пад пагрозай маглі апынуцца звесткі мільёнаў беларусаў. Імаверна, узламалі базу кліентаў «Белдзяржстраху». Што гэта значыць? 😮 У менскім аэрапорце затрымалі 18-гадовага хлопца, які спрабаваў вывезці больш за дзвесце трыццаць тысяч рублёў у эквіваленце. Як выявілася, ён выступаў у ролі кур'ера махляроў 🤔 У ЗША адбываюцца прамежкавыя выбары. Гэта яшчэ што такое? Патлумачым у Студыі Белсату. ⏯️ Далучайцеся!

  4. edited

    🇵🇱 Запісацца на польскую візу стала прасцей, а «памагатары» больш не патрэбныя? У Беларусі запіс на польскую візу цяпер адбываецца праз новую сістэму VFS Global. Заяўнікі могуць самастойна стаць у электронную чаргу, што прыбрала патрэбу ў платных «памагатарах». Аднак чакаць запрашэння ўсё яшчэ даводзіцца тыднямі і месяцамі. А пасля яго атрымання ёсць толькі 48 гадзінаў, каб выбраць дату падачы дакументаў. 🔗 Ці вырашыла новая сістэма ўсе праблемы пры атрыманні польскай візы? Распавядаюць беларусы, якія нядаўна прайшлі гэты працэс. 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі

  5. +4

    😔 Ім было ад 15 да 22 гадоў, а іх ужо абвінавацілі ў змове І не, гэта гісторыя – не з сучаснай Беларусі. Яна адбылася сто гадоў таму. У сярэдзіне 1920-х маладыя беларусы са Слуцкіх настаўніцкіх курсаў выдавалі ўласны рукапісны часопіс, пісалі пра родную мову і будучыню сваёй краіны. Неўзабаве імі зацікавіліся савецкія спецслужбы. Справа дайшла да гучнага суда, а сярод тых, хто трапіў пад падазрэнне, нечакана апынуўся нават Якуб Колас. Распавядаем гэтую гісторыю ў нашых картках. 👣 А даведацца больш можна ў праграме «Беларускі след» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».

  6. Другі за дзень беларус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці Беларускі кіроўца грузавіка пацярпеў у выніку выбуху дрона каля сяла Дземенка ў Бранскай вобласці Расеі. Паводле выканаўцы абавязкаў губернатара, мужчыну аказалі медычную дапамогу і прызначылі амбулаторнае лекаванне. Раней у той жа дзень дрон параніў яшчэ аднаго беларускага кіроўцу фуры ў Жукаўскім раёне вобласці.

  7. 🐈 Добрыя навіны з Барысава – ратавальнікі знялі ката, які двое сутак прасядзеў на дрэве Самастойна спусціцца гадаванец ужо не мог, таму гаспадыня звярнулася ў МНС.

  8. 🔎 Невядомыя спрабуюць выйсці на сувязь з кіраўніцай місіі дэмсілаў ва Украіне Вольгай Зазулінскай пад выглядам супрацоўнікаў СБУ Паводле праваабаронцаў «Вясны», суразмоўца прапаноўваў супрацу і ўзнагароду за інфармацыю, а ягоны нік у Telegram нагадвае імя намесніка старшыні СБУ Андрэя Тупікава. Раней невядомыя таксама спрабавалі кантактаваць з дэлегатам Каардынацыйнай рады, выкарыстоўваючы імя ўкраінскага супрацоўніка спецслужаў Іллі Рудніцкага.

  9. 🎖 У паваенным Менску можна было жыць як пан, але для гэтага патрэбныя былі пагоны Пакуль звычайныя людзі жылі ў зямлянках і ледзь зводзілі канцы з канцамі, савецкая ўлада, якая абяцала грамадства без паноў і прыслугі, фактычна стварыла ўласную сістэму прывілеяў. Як гэта працавала, разбіраемся ў праграме «Каса на камень». 🎥 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»

  10. 😳 Гаспадары схавалі ад ветэрынараў кантакт ката з дзікай жывёлай. Больш за 10 супрацоўнікаў праходзяць экстраную вакцынацыю У Менскую ветклініку «Доктар Вет» прынеслі ката з цяжкімі сімптомамі, у тым ліку паралічам задніх лап. Ветэрынары не западозрылі шаленства, бо гаспадары запэўнівалі, што кантактаў з іншай жывёлай не было. Падчас абследавання кот памёр. Пазней лабараторнае даследаванне пацвердзіла шаленства. Высветлілася, што кот кантактаваў з кажаном, але гаспадары гэта замаўчалі, паставіўшы ветэрынараў пад смяротную пагрозу. Цяпер больш за 10 супрацоўнікаў клінікі праходзяць тэрміновую вакцынацыю.

  11. 💸 Беларусам будуць прыходзіць апавяшчэнні пра штрафы ў банкаўскія праграмы Нацыянальны цэнтр электронных паслуг Беларусі распрацоўвае сэрвіс «Е-Вестка», які плануюць інтэграваць з банкаўскімі праграмамі. Праз яго можна будзе атрымліваць паведамленні пра штрафы, маёмасныя падаткі і заканчэнне тэрміну дзеяння дакументаў. І адразу іх аплачваць.

  12. edited

    ⛓ Кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната затрымалі за хабар Сілавікі паведамілі пра затрыманне кіраўніка аднаго з прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. Як высветліла «Наша Ніва», гаворка ідзе пра Паўла Рынзака, кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната. Паводле следства, ён атрымаў хабар ад прыватнай фірмы за перамогу ў закупах транспартных паслуг для свайго прадпрыемства. У жніўні 2026 года Рынзак сустракаў на камбінаце прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына і хваліўся мадэрнізацыяй вытворчасці.

  13. edited

    🚢 Беларусь адправіць у ЗША новую партыю калію Пра гэта сказаў прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў: «Адна партыя нашага калію ўжо знаходзіцца ў порце Новага Арлеана. Яна цалкам прайшла мытнае афармленне і прызнаная беларускім прадуктам. У бліжэйшай перспектыве, відавочна, будзе адпраўлены наступны груз на амерыканскі рынак»

  14. 🏅Міжнародны крымінальны суд атрымаў прэмію імя Сахарава Еўрапарламент прысудзіў прэмію імя Сахарава Міжнароднаму крымінальнаму суду і ягоным супрацоўнікам за працу ў абарону міжнароднага права і правасуддзя. МКС расследуе і разглядае справы аб генацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці. Прэмія прысуджаная на фоне санкцый ЗША супраць суда і ягоных супрацоўнікаў.

  15. edited

    🙈 Расейскага спевака абвінавацілі ў абразе ветэранаў праз майку з выявамі з беларускага фільму. Адзежыну ўсю раскупілі. Што адбываецца? Спявак Ягор Крыд з’явіўся ў кліпе «Милый ублюдок» у майцы з постарам фільму «Ідзі і глядзі» пра злачынствы нацыстаў у Беларусі. На прынце – палаючая вёска, а па-над ёй адрас крамы, якая прадавала гэтую рэч. Заснавальніца крамы KM20 Вольга Карпуць сама родам з Менску. У сацсетках спевака раскрытыкавалі за выкарыстанне трагічных вобразаў. А вось у маскоўскай краме, якая выпусціла цішотку, скандал, падобна, спрацаваў як рэклама. Усю партыю раскупілі. Каштавала адна рэч 38 600 расейскіх рублёў – больш за $450. У спрэчку ўключылася студыя «Масфільм», якая заявіла, што не давала дазволу на выкарыстанне постара і цяпер будзе разбірацца з крамай.

  16. 💱 Курсы валютаў 22 кастрычніка Долар і еўра працягваюць упэўненна таннець ужо 4 дзень запар. Сёння амерыканская валюта страціла 1,7 капейкі, еўрапейская – 1,2 капейкі. А вось расейскі рубель ідзе ўверх: за дзень ён падаражэў на 2 капейкі за сотню. #курсывалютаў

  17. edited

    📌 Беларусь і ЗША рыхтуюць новую здзелку? А пакуль у Менску падводзяць вынікі старых 📌 У гэты ж час беларусы больш не змогуць трапіць у Чарнагорыю без візы. Што цяпер рабіць, каб пагрэцца пад сонейкам у гэтай краіне? 📌 Расейцы прыехалі ў Беларусь, каб дамаўляцца пра пашырэнне народнага апалчэння. Навошта гэта нашай краіне? ▶️ Падрабязней абмяркоўваем у Нашым дні. Далучайцеся!

  18. edited

    🌍 Беларусам закрываюць бязвіз у Чарнагорыю, а ўлады абмяжоўваюць інтэрнэт З 1 лістапада беларусам для паездак у Чарнагорыю спатрэбіцца віза. Таксама з лістапада кіроўцаў пачнуць штрафаваць за адсутнасць тэхагляду паводле звестак з дарожных камераў. У Беларусі пачалася адпраўка прызыўнікоў у войска, а ўлады ўзмацняюць ахову вайсковых авіябазаў. Тым часам Расея зноў абстраляла Кіеў балістычнымі ракетамі, а Украіна атакавала вайсковыя аб’екты ў Расеі. Ці набліжаюцца перамовы Украіны, ЗША і Расеі да новага этапу? І з каго са старшыняў дзяржаўных прадпрыемстваў ЗША знялі санкцыі? 📺 Пра гэта і не толькі — у новым выпуску навінаў на Белсаце

  19. ✊ У Еўрапарламенце рыхтуюць канферэнцыю высокага ўзроўню, прысвечаную Беларусі Яна можа адбыцца у снежні 2026 года з удзелам прадстаўнікоў ЕС, у тым ліку кіраўніцтва Еўрапарламента, Еўракамісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Пра гэта паведамляе «Парламенцкі канал», звязаны з дарадцам Святланы Ціханоўскай Анатолем Лябедзькам.

  20. Older posts