Пайшоў з жыцця японскі пісьменнік Рю Муракамі Яму было 74 гады. Пра смерць творцы паведаміла выданне Gentosha. Рю быў вядомы кнігамі, арыентаванымі найперш на маладое пакаленне. Сярод яго самых знакамітых твораў: «Усе адценні блакітнага», «Дзеці з камеры захоўвання» і «Міса-суп». У Беларусі некалькі яго кнігаў былі ўключаныя ў спіс Мінінфармацыі як выданні, што могуць «нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам». Улады забаранілі прадаваць у крамах раманы «Дзеці з камеры захоўвання», «Тапаз», «Экстаз», «Усе адценні блакітнага» і «Караоке».