✌️Польскія ўлады не выдадуць уладам Лукашэнкі беларускага журналіста Экстрадыцыя экс-рэдактара сайта «Магілёўскі рэгіён» Змітра Салаўёва ў Беларусь «юрыдычна недапушчальная». Такое рашэнне сёння прыняў акруговы суд у Беластоку. Паводле Змітра Салаўёва, польскі бок ад пачатку не намерваўся высылаць яго ў Беларусь. Аднак давялося прайсці законную працэдуру пасля запыту беларускага боку. Нагадаем, што сёлета пракуратура Беларусі запатрабавала ад Польшчы экстрадаваць магілёўца, які з’яўляецца палітычным уцекачом. Зміцер Салаўёў мяркуе, што цяпер супраць яго ў Беларусі распачнуць спецыяльную вытворчасць.☝️