🙌 Як беларускі выгнаннік аднаўляў саборы ў Парыжы Гэта шляхціц з-пад Наваградка Люцыян Выганоўскі. Пасля ўдзелу ў паўстанні 1830—1831 гадоў і яго разгрому, беларускі шляхцюк быў вымушаны эміграваць. Апынуўся ў Францыі, дзе стаў блізкім паплечнікам «бацькі сучаснай рэстаўрацыі» Эжэна Віяле-лё-Дзюка і аднаўляў сабор Парыжскай Божай Маці. Выганоўскі наглядаў за рэстаўрацыяй каралеўскай капліцы Сент-Шапель, сабора Нотр-Дам. Разам з французамі, ён праектаваў новыя будынкі ў сталіцы: касцёл Сен-Жан-Батыст дэ Бельвіль, дамы кляштара візітанак на Манпарнасе і рэпрэзентацыйны палац на Елісейскіх палях, а таксама рэстаўраваў храмы ў Нанце, Шалоне і Мулене. Сустракаючы ў Парыжы землякоў, Выганоўскі абяцаў вярнуцца ў Літву і Беларусь, каб кансерваваць і рэстаўраваць мясцовыя замкі, распавядае гісторыю беларускага шляхціца "Спадчына". ☝️