Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.0/day last 8 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢

📰 Перастае існаваць газета, у якой некалі ўпершыню надрукавалі праўду пра Курапаты З 2027 года «Літаратура і мастацтва» перастане выходзіць як асобная газета і стане дадаткам да «Звязды». Выданне выходзіла з 1932 года, з перапынкам у часы нямецкай акупацыі. Першы галоўны рэдактар Хацкель Дунец трапіў пад рэпрэсіі і быў забіты 29 кастрычніка 1937 года. У розныя гады газету ўзначальвалі Аркадзь Куляшоў, Анатоль Вярцінскі, Мікола Гіль, Уладзімір Някляеў, Віктар Шніп ды іншыя вядомыя творцы. У 1988 годзе «Літаратура і мастацтва» першай распавяла пра Курапаты – месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. З 2002 года рэдакцыйная палітыка «ЛіМа» апынулася пад дзяржаўным кантролем. А з 2020-га афіцыйныя выданні перасталі друкаваць «нядобранадзейных» творцаў.

Views over time

05001K1.5K2K23 Oct 07:4911 Nov 21:461.6K23 Oct 07:49: 0 views11 Nov 21:46: 1,600 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
23 Oct 2026, 07:490
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.