🙌 Праваслаўныя беларусы ў Вільні рыхтуюцца да Дзядоў І па выходных прыбіраюць пахаванні беларусаў на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках. Гэта пахаванні святароў, навукоўцаў, грамадска-палітычных дзеячоў. І заклікаюць на дапамогу ўсіх беларусаў у Вільні. "Разам працягнем упарадкоўваць беларускія пахаванні, а таксама раскажам пра людзей, якія тут спачываюць. Будзе цікава і карысна!", -- паведамляе ў сваіх сацсетках Беларускі праваслаўны прыход. І нагадваюць, што наступная талака адбудзецца ў бліжэйшыя выходныя перад Дзядамі. ☝️