Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)10.9%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 13 minutes ago
Reactions per 1K views14.7❤ 🤬 😢
edited
🇺🇸 Коўл: ЗША падтрымалі просьбу Лукашэнкі вярнуць «захраслыя» у банку грошы
Раней Лукашэнка заяўляў, што ў амерыканскім Citibank «захраслі» каля $43–44 млн за беларускія калійныя ўгнаенні.
Паводле Коўла, ЗША ўжо звярнуліся да банку з просьбай размарозіць сродкі і цяпер «выпрацоўваюць механізм таго, як гэта зрабіць».
edited
У час сустрэчы з Коўлам Лукашэнка адказаў, ці будуць працягвацца рэпрэсіі. Спойлер: будуць
Дыктатар, як заўжды, адмовіў сам факт існавання палітычных рэпрэсіяў, спаслаўшыся на тое, што ў Беларусі нібыта няма палітычных крымінальных артыкулаў. Ён, сказаў што «калі нехта з грамадзянаў Беларусі парушыць законы, то мы абавязкова будзем дзейнічаць паводле закону».
З гэтага можна зрабіць выснову, што зменаў у рэпрэсіўнай практыцы рэжыму чакаць не варта.
edited
🇵🇱Анджэй Пачобут вярнуўся ў Польшчу
Пра вяртанне былога палітвязня пасля паездкі ў Беларусь паведаміла газета «Gazeta Wyborcza».
Сёння ён перасек памежны пераход у Кузніцы (Брузгі).
Падчас сваёй паездкі, якая доўжылася тыдзень, Пачобут наведаў Горадню, Ваўкавыск і іншыя мясціны, дзе сустракаўся з сябрамі, паплечнікамі і прадстаўнікамі Саюзу палякаў Беларусі.
🤯 Беларускі брэнд гатовы плаціць расейскім блогерам, а тыя «яшчэ і назву краіны каверкаюць»
Пры гэтым яшчэ больш здзіўляе стаўленне да блогераў з самой Беларусі.
edited
👶 Беларускі з трайнятамі працягваюць флэшмоб: просяць дапамагчы з жытлом за «выкананне плану» па нараджальнасці
На Гомельшчыне з'яўляюцца блокпасты і антыдронавыя сеткі, а тым часам Літва збіла беспілотнік, які заляцеў з Беларусі.
Прапаганда нервова рэагуе на выдаленні сваіх каналаў з Youtube.
Але галоўная інтрыга дня — перамовы пра вызваленне беларускіх палітвязняў. Колькі іх выпусцяць і што дыктатар запатрабуе за іх свабоду?
👀 Усё гэта і нават больш глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце
edited
🤡 Памочнік Пуціна прыгразіў знішчыць Польшчу. Угадайце, за колькі дзён?
Мікалай Патрушаў заявіў, што ў выпадку вайны Расеі з Польшчай, польская дзяржаўнасць «перастане існаваць за два-тры дні».
Так Патрушаў адрэагаваў на заявы кіраўніка МЗС Польшчы Радослава Сікорскага пра ваенны патэнцыял Еўропы. Сікорскі сказаў, што еўрапейскія войскі NATO нават без удзелу ЗША маглі б знішчыць палову расейскіх НПЗ «хутчэй, чым гэта робіць Украіна».
У адказ Патрушаў сказаў, што Расея нібыта ваюе супраць Украіны не ў поўную моц, а ў выпадку канфлікту з Польшчай задзейнічае ўвесь свой патэнцыял.
edited
🇺🇦 28-гадовую ўкраінку з Марыупалю асудзілі ў Менску за «экстрэмізм»
Аксана Дзячук, якая нарадзілася ў Марыупалі, пасля пачатку вайны збегла ад акупацыі, а ў 2023 годзе пераехала ў Польшчу разам з хлопцам-беларусам.
Напрыканцы 2025 года яна пісала пра праблемы са здароўем і працай і казала, што, магчыма, вернецца ў родны Марыупаль, які цяпер акупаваны Расеяй — паведамляе «Наша Ніва».
У выніку Дзячук апынулася ў Беларусі, дзе яе затрымалі і асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Што менавіта стала прычынай справы, невядома.
#Рэпрэсіі
edited
🔎 Разам з Коўлам у амерыканскай дэлегацыі на перамовы ў Менск прыехаў новы дыпламат
Як высветлілі reform.nеws – гэта Крыстафер Паніка.
Раней ён ужо працаваў у Менску: у 2010–2012 гадах быў супрацоўнікам амбасады ЗША. Таксама Паніка раней займаў пасаду намесніка дырэктара ўпраўлення разведвальных аперацый і нагляду Бюро выведкі і даследаванняў Дзярждэпартаменту ЗША.
Ён замяніў Крыса Сміта, які летам пакінуў пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па Усходняй Еўропе.
📌 Падрабязней пра візіт — чытайце тут
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
edited
🇱🇹 Літва: Беларусь не паведаміла пра дрон, які заляцеў з яе боку
Начны інцыдэнт у Літве пракаментаваў камандуючы ВПС Літвы Антанас Матуціс:
Беларусь не перадавала ніякай інфармацыі пра дрон, які ляцеў у бок Літвы. Аб'ект быў выяўлены літоўскімі сродкамі назірання, пасля чаго яго візуальна пацвердзілі і знішчылі самалёты місіі паветранай паліцыі NATO
Дрон быў збіты каля вёскі Праткунай у Кайшадорскім раёне. Паводле літоўскіх вайскоўцаў, ён мог быць абсталяваны выбухоўкай. Побач з месцам знішчэння знаходзіцца гідраакумуляцыйная электрастанцыя.
Паходжанне беспілотніка пакуль высвятляецца.
Беспілотнік знаходзіўся над тэрыторыяй Літвы каля паўгадзіны.
edited
🇺🇸 Спецпасланнік Трампа Джон Коўл ужо ў Менску
Сёння ён мае правесці перамовы з дыктатарам наконт вызвалення часткі палітзняволеных. Па словах Коўла пры ягоным пасярэдніцтве ўжо былі вызваленыя каля 700-800 палітзняволеных, і ён мае намер давесці гэтую лічбу да 1000.
Напярэдадні Коўл наведаў Вільню, дзе разам з кіраўніком літоўскага МЗС абмяркоўваў вызваленне беларускіх палітвязняў і праблему падземных хадоў, якімі мігранты з Беларусі трапляюць у Літву.
Цяпер у Беларусі афіцыйна прызнаныя 902 палітвязні.
📌 Падрабязней пра візіт — чытайце тут
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
🏃Не ведаеце, што рабіць з рукамі падчас бегу?
Пакуль уся ўвага звычайна дастаецца нагам, рукі здаюцца проста часткай цела, якая рухаецца разам з намі. Але для добрага бегу яны значна важнейшыя, чым можа здавацца.
Як прымусіць рукі працаваць на вашу хуткасць, распавяла спартоўка Крысціна Ціманоўская. Паглядзіце!
💃🏼Даведацца больш можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
edited
🤡 Мінінфармацыі «настойліва рэкамендуе» не глядзець беларусам Youtube праз выдаленне беларускай прапаганды
Учора самы папулярны ў свеце відэахостынг выдаліў каналы СТВ, Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, Radio Kultura BY і «Радыё Сталіца».
Мінінфарм назвала выдаленне гэтых каналаў «праявай цэнзуры па нацыянальнай прыкмеце» і «інфармацыйнай сегрэгацыяй» і заклікала беларусаў звярнуць увагу на «нацыянальныя» аналагі. 😁
Гэта ўжо не першы раз калі YouTube выдаляе каналы лукашэнкаўскай прапаганды. Так, гэтай вясною ўжо выдалялі каналы БелТА і ОНТ. А канал СТВ — нават двойчы.
🖤 «Ніколі раней не мог прайсці праз цэнтр і не пабачыць знаёмыя твары»
Журналіст і былы палітвязень Анджэй Пачобут, які нядаўна вярнуўся дадому, апублікаваў кранальны допіс пра родны горад.
«У Горадні найбольш не стае знаёмых, якіх сёння лягчэй сустрэць у Беластоку, Варшаве ці Вільні», – піша ён.
Пачобут прызнаецца, што раней не мог прайсці праз цэнтр гораду і не сустрэць кагосьці са знаёмых. Цяпер жа гэта стала новай рэальнасцю. Адна з такіх сустрэч здзівіла нават саміх гарадзенцаў – суразмоўца паглядзеў на яго «нібы на НЛА».
🧐 Расейцы ўсё часцей шукаюць спосабы ўцячы ад мабілізацыі. А ці можа Беларусь стаць для іх бяспечным прытулкам?
Антываенныя актывісты адказваюць адназначна: як транзітны маршрут – так, як месца для доўгага жыцця – наўрад ці. Прычына ў цесным супрацоўніцтве беларускіх і расейскіх сілавікоў, агульных базах вышуку і магчымасцях кантролю.
👉 Чытайце на сайце «Белсат»
🔗 Гэты лінк адкрыецца з Беларусі
😰 Падлетак выжыў пасля караблекрушэння ў Берынгавым моры ля берагоў Аляскі
Каля двух содняў ён правёў на перакуленай лодцы, чакаючы дапамогі.
🤨 Пад Гомлем уздоўж дарог пачалі мантаваць антыдронавыя сеткі
На ўездах у Гомель з боку Чарнігава і Зябраўкі заўважылі новыя блокпасты з бетоннымі блокамі, мяшкамі з пяском і антыдронавымі сеткамі над дарогай.
Афіцыйна ўлады не тлумачылі з'яўленне гэтых абʼектаў. Аднак журналісты звязваюць іх з вераснёўскімі вучэннямі тэрытарыяльнай абароны, якія цяпер праходзяць на Гомельшчыне.
Паводле «Флагштоку», да разгортвання такіх блокпастоў рыхтаваліся некалькі месяцаў, загадзя закупляючы неабходнае абсталяванне.
edited
🔴 Апоўначы ў Літву заляцеў беспілотнік, у краіне была абвешчана паветраная трывога
Дрон быў збіты знішчальнікамі НАТО ў Ковенскім раёне, прыкладна за 90 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 «Квіток у адзін бок аказаўся зваротным»
Чаму з Беларусі бягуць замежнікі, якія яе хвалілі.
🔸 Беларусы не палохаюць, Беларусь – так
Што пра нас думаюць жыхары Латвіі.
🔸 «Ужо не рэпрэсіі, а тэрор»
Чаму вызваленне палітвязняў не сведчыць пра «пацяпленне».
#штопачытаць
edited
🇱🇹 Вынішчальнік NATO збіў дрон непадалёк ад Каўнаса
Папярэдне, ён заляцеў з тэрыторыі Беларусі. Жыхары ўсходняй і цэнтральнай часткі Літвы атрымлівалі паведамленні пра паветраную небяспеку.
edited
🚫 YouTube выдаліў каналы СТВ, Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, Radio Kultura BY і «Радыё Сталіца»
Увечары 14 верасня відэаплатформа YouTube выдаліла старонкі СТВ і шэрагу беларускіх дзяржаўных радыёстанцый, усе медыярэсурсы ўваходзяць у склад Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Першы інфармацыйны».
Канал СТВ быў забанены падчас прамой трансляцыі ток-шоу «По существу», прысвечанага «Дню народнага адзінства і пытанням гістарычнай праўды».
У навіне пра блакіроўку на «Першым інфармацыйным» не хаваюць расчаравання:
Пры гэтым на YouTube спакойна існуюць відэа з перапісваннем гісторыі і «ўрокамі» пра тое, як ненавідзець сваю краіну. Схема ўжо даўно адпрацаваная: спачатку перарываюць прамы эфір, а потым выдаляюць канал. І пры гэтым толькі разводзяць рукамі: нічога асабістага, гэта ўсё алгарытмы.