🤨 Пад Гомлем уздоўж дарог пачалі мантаваць антыдронавыя сеткі На ўездах у Гомель з боку Чарнігава і Зябраўкі заўважылі новыя блокпасты з бетоннымі блокамі, мяшкамі з пяском і антыдронавымі сеткамі над дарогай. Афіцыйна ўлады не тлумачылі з'яўленне гэтых абʼектаў. Аднак журналісты звязваюць іх з вераснёўскімі вучэннямі тэрытарыяльнай абароны, якія цяпер праходзяць на Гомельшчыне. Паводле «Флагштоку», да разгортвання такіх блокпастоў рыхтаваліся некалькі месяцаў, загадзя закупляючы неабходнае абсталяванне.