🖤 «Ніколі раней не мог прайсці праз цэнтр і не пабачыць знаёмыя твары» Журналіст і былы палітвязень Анджэй Пачобут, які нядаўна вярнуўся дадому, апублікаваў кранальны допіс пра родны горад. «У Горадні найбольш не стае знаёмых, якіх сёння лягчэй сустрэць у Беластоку, Варшаве ці Вільні», – піша ён. Пачобут прызнаецца, што раней не мог прайсці праз цэнтр гораду і не сустрэць кагосьці са знаёмых. Цяпер жа гэта стала новай рэальнасцю. Адна з такіх сустрэч здзівіла нават саміх гарадзенцаў – суразмоўца паглядзеў на яго «нібы на НЛА».