🇺🇸 Коўл: ЗША падтрымалі просьбу Лукашэнкі вярнуць «захраслыя» у банку грошы Раней Лукашэнка заяўляў, што ў амерыканскім Citibank «захраслі» каля $43–44 млн за беларускія калійныя ўгнаенні. Паводле Коўла, ЗША ўжо звярнуліся да банку з просьбай размарозіць сродкі і цяпер «выпрацоўваюць механізм таго, як гэта зрабіць».