🇺🇦 28-гадовую ўкраінку з Марыупалю асудзілі ў Менску за «экстрэмізм» Аксана Дзячук, якая нарадзілася ў Марыупалі, пасля пачатку вайны збегла ад акупацыі, а ў 2023 годзе пераехала ў Польшчу разам з хлопцам-беларусам. Напрыканцы 2025 года яна пісала пра праблемы са здароўем і працай і казала, што, магчыма, вернецца ў родны Марыупаль, які цяпер акупаваны Расеяй — паведамляе «Наша Ніва». У выніку Дзячук апынулася ў Беларусі, дзе яе затрымалі і асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Што менавіта стала прычынай справы, невядома. #Рэпрэсіі