🚫 YouTube выдаліў каналы СТВ, Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, Radio Kultura BY і «Радыё Сталіца» Увечары 14 верасня відэаплатформа YouTube выдаліла старонкі СТВ і шэрагу беларускіх дзяржаўных радыёстанцый, усе медыярэсурсы ўваходзяць у склад Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Першы інфармацыйны». Канал СТВ быў забанены падчас прамой трансляцыі ток-шоу «По существу», прысвечанага «Дню народнага адзінства і пытанням гістарычнай праўды». У навіне пра блакіроўку на «Першым інфармацыйным» не хаваюць расчаравання: Пры гэтым на YouTube спакойна існуюць відэа з перапісваннем гісторыі і «ўрокамі» пра тое, як ненавідзець сваю краіну. Схема ўжо даўно адпрацаваная: спачатку перарываюць прамы эфір, а потым выдаляюць канал. І пры гэтым толькі разводзяць рукамі: нічога асабістага, гэта ўсё алгарытмы.
Белсат ✔
Subscribers
14.6K
+0 24h
Reach per post (ERR)
10.9%1.6K avg views
Posting
37.2/day
last 20 minutes ago
Reactions per 1K views
14.7
❤ 🤬 😢
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 14 Sep 2026, 19:58 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:46 | 2.1K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.