🇱🇹 Літва: Беларусь не паведаміла пра дрон, які заляцеў з яе боку Начны інцыдэнт у Літве пракаментаваў камандуючы ВПС Літвы Антанас Матуціс: Беларусь не перадавала ніякай інфармацыі пра дрон, які ляцеў у бок Літвы. Аб'ект быў выяўлены літоўскімі сродкамі назірання, пасля чаго яго візуальна пацвердзілі і знішчылі самалёты місіі паветранай паліцыі NATO Дрон быў збіты каля вёскі Праткунай у Кайшадорскім раёне. Паводле літоўскіх вайскоўцаў, ён мог быць абсталяваны выбухоўкай. Побач з месцам знішчэння знаходзіцца гідраакумуляцыйная электрастанцыя. Паходжанне беспілотніка пакуль высвятляецца. Беспілотнік знаходзіўся над тэрыторыяй Літвы каля паўгадзіны.