🤡 Памочнік Пуціна прыгразіў знішчыць Польшчу. Угадайце, за колькі дзён? Мікалай Патрушаў заявіў, што ў выпадку вайны Расеі з Польшчай, польская дзяржаўнасць «перастане існаваць за два-тры дні». Так Патрушаў адрэагаваў на заявы кіраўніка МЗС Польшчы Радослава Сікорскага пра ваенны патэнцыял Еўропы. Сікорскі сказаў, што еўрапейскія войскі NATO нават без удзелу ЗША маглі б знішчыць палову расейскіх НПЗ «хутчэй, чым гэта робіць Украіна». У адказ Патрушаў сказаў, што Расея нібыта ваюе супраць Украіны не ў поўную моц, а ў выпадку канфлікту з Польшчай задзейнічае ўвесь свой патэнцыял.