🔎 Разам з Коўлам у амерыканскай дэлегацыі на перамовы ў Менск прыехаў новы дыпламат Як высветлілі reform.nеws – гэта Крыстафер Паніка. Раней ён ужо працаваў у Менску: у 2010–2012 гадах быў супрацоўнікам амбасады ЗША. Таксама Паніка раней займаў пасаду намесніка дырэктара ўпраўлення разведвальных аперацый і нагляду Бюро выведкі і даследаванняў Дзярждэпартаменту ЗША. Ён замяніў Крыса Сміта, які летам пакінуў пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па Усходняй Еўропе. 📌 Падрабязней пра візіт — чытайце тут ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі