Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 10.9%1.6K avg views
Posting 37.1/day last 31 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. ☝️Падлеткі паканфліктавалі з-за электроннай цыгарэты. Распачатая крымінальная справа У Салігорску 17-гадовы падлетак здаваў электронную цыгарэту ў арэнду па 15 рублёў за суткі. Адным з ягоных «кліентаў» стаў 13-гадовы хлопчык. Вэйп у сына знайшла маці і выкінула яго. Уладальнік запатрабаваў ад хлопчыка 40 рублёў і прыгразіў расправай: «разбіць твар», калі не заплаціць. Праз некалькі дзён падлеткі сустрэліся каля пад'езда. Як сцвярджае міліцыя, 17-гадовы падлетак дастаў пнеўматычны пісталет і тройчы стрэліў у рукі і ногі 13-гадовага. Хлопчык у слязах прыбег дадому і расказаў пра ўсё маці. Яна звярнулася ў міліцыю. Супраць старэйшага распачалі крымінальную справу.☝️

  2. ☝️Трамп заявіў, што Украіна і Расея не будуць бамбіць энэргааб'екты З прапановай не атакаваць энэргаабʼекты Расеі выступіў Уладзмір Зяленскі. Ён прапанаваў партнёрам забяспечыць такую дамоўленасць з Расеяй. За Пуціна адказаў Трамп. «Украіна пагадзілася не наносіць удары па расейскіх энергетычных абʼектах. Расея пагадзілася зрабіць гэтак жа!», – напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social. Уладзімір Зяленскі пацвердзіў ранейшую згоду, але выказаў няўпэўненасць, што ў Расеі ёсць жаданне выконваць якое-небудзь пагадненне. «Калі партнёры гатовыя забяспечыць рэальнае жаданне Расіі не наносіць удараў па нашай электраэнергіі, іншых нашых энергетычных аб’ектах, крытычнай інфраструктуры, руху харчавання, то мы, вядома, гатовыя забяспечыць адпаведную адсутнасць нашых удараў». Нагадаем, 13 верасня Дональд Трамп заклікаў Уладзіміра Зяленскага спыніць удары па расейскіх нафтаперапрацоўчых абʼектах, заявіўшы, што атакі садзейнічаюць дэфіцыту дызельнага паліва. ☝️

  3. 💥 #галоўнае за 14 верасня ✔️Джон Коўл ужо прыляцеў у Вільню і сустрэўся там з міністрам замежных справаў Літвы. Неўзабаве спецпасланнік Трампа будзе ў Менску ✔️У Ваўкавыску адкрыецца навучальны пункт пры Саюзе палякаў. 4 гады таму ў гэтым райцэнтры «зрусіфікавалі» польскамоўную школу ✔️Польскія вайскоўцы дасталі з Балтыйскага мора дзіўны дрон. Міністр абароны мяркуе, што ён расейскі ✔️«Патрыярх» беларускай рок-сцэны Лявон Вольскі святкуе 61-шы дзень народзінаў ✔️Іх спакусіла ўяўная беларуская «стабільнасць», аднак пазней ударыла па галаве суворая беларуская рэальнасць. Гісторыі замежнікаў, якія пераехалі ў РБ і расчараваліся ✔️Віктар Марціновіч выдаў раман «Глыбіня». У ім закранаецца тэма разрыву паміж беларусамі ў эміграцыі ды беларусамі ўнутры краіны ✔️На прадпрыемстве «Рэчыцадрэў» здарыўся пажар, адзін працаўнік атрымаў апёкі ✔️Пенсіянеры і расейскамоўныя ставяцца да беларусаў найлепш, а моладзь – найгорш. Вынікі апытання сярод латвійцаў ✔️У футбольным чэмпіянаце Беларусі ўпершыню зладзілі матч з сістэмаю VAR #рэпрэсіі: ▫️Менскі гарадскі суд асудзіў 57-гадовага прадпрымальніка за данаты ў падтрымку Украіны ▫️Праваабаронцы даведаліся, што за апошнія паўгода ў «спіс экстрэмістаў» былі ўнесеныя 10 чалавек, якім інкрымінавалі «здраду дзяржаве»

  4. 🛴 Гарадзенскія чыноўнікі патлумачылі, чаму забаранілі пракат электрасамакатаў Горад над Нёмнам увесну стаўся першым населеным пунктам у Беларусі, дзе ўвялі падобнае абмежаванне. Пры гэтым ездзіць на ўласных самакатах па гарадскіх вуліцах па-ранейшаму дазволена. Дык у чым прычына пастановы? ✅ Чытайце вось тут 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі

  5. 🔹У Ваўкавыску адкрыецца навучальны пункт пры Саюзе палякаў. У 2022-м у гэтым райцэнтры перавялі польскамоўную школу на расейскую Пра гэта піша Анджэй Пачобут, які гэтымі днямі наведвае асяродкі Саюзу палякаў у разнастайных гарадах Беларусі: «Кіраўнік аддзелу СПБ Ежы Чупрэта асабіста паказаў мне месца, дзе ад заўтра дзеці змогуць вучыць польскую мову. Ваўкавыск – гэта для нас стратэгічнае месца, у 2022-м тут "зрусіфікавалі" польскую школу» Сапраўды, увесну 2022-га адміністрацыя сярэдняй школы №8 у Ваўкавыску здзівіла бацькоў вучняў навіною пра тое, што ад новага навучальнага году ўсё выкладанне будзе весціся па-расейску. Для польскай мовы і літаратуры тады пакінулі ўсяго па гадзіне на тыдзень.

  6. 🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні: 📍Візіт Коўла ў Менск і што Лукашэнка папросіць у ЗША ўзамен на вызваленне палітвязняў 📍Масавы залёт дронаў у Беларусь і чарговыя камандна-штабныя вучэнні Таксама пагаворым пра рэкордныя цэны на нерухомасць, абмяркуем колькі ж беларусаў задаволеныя ўласным дабрабытам. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/FRbs3YpgH3o

  7. 🚁 Дзіцячы верталёцік на дыстанцыйным кіраванні стаў прычынаю праблемаў беларускі на мяжы Як высветлілася, такая цацка лёгка можа быць ураўнаваная з беспілотнікам. Нават калі падымаецца ў паветра на вышыню ўсяго пары метраў. Расказваем кур'ёзную гісторыю ў нашым відэа ☝️

  8. 🧐 Польскія вайскоўцы дасталі з Балтыйскага мора дзіўны дрон. Міністр абароны мяркуе, што ён расейскі Уладыслаў Касіняк-Камыш напісаў у сацсетцы X, што беспілотнік паднялі з вады на пляжы каля мястэчка Русінова (Заходнепаморскае ваяводства). Ён зазначае, што большасць дадзеных папярэдняга аналізу паказвае на тое, што БПЛА паходзіць з Расеі і нагадвае дрон тыпу «Гербера». Прэс-сакратар Аператыўнага камандавання Узброеных сілаў Польшчы, падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі пагаджаецца з гэтай думкаю: «Можам выказаць здагадку, што гэты беспілотнік дрэйфаваў з міжнародных водаў або больш аддаленага месца»

  9. ⚽️ У футбольным чэмпіянаце Беларусі ўпершыню зладзілі матч з сістэмаю VAR. У большасці еўрапейскіх лігаў яе выкарыстоўваюць ужо 7-8 гадоў «Гістарычная падзея» здарылася ўчора на Нацыянальным стадыёне ў Менску. VAR дапамагаў суддзям матчу «Дынама» (Менск) – «Дынама» (Берасце). Берасцейцы ў гэтай гульні мінімальна перамаглі (1:0), а ўмяшальніцтва высокатэхналагічнай сістэмы так нідзе і не спатрэбілася – спрэчных момантаў не было. ✍️ VAR (Video Assistant Referee) – сістэма відэадапамогі футбольным суддзям, якая дазваляе дакладна вызначаць наяўнасць ці адсутнасць афсайдаў, фалоў, галоў ды іншых важных момантаў гульні, якія могуць паўплываць на вынік. Упершыню на міжнародным узроўні яе праверылі ў 2017-м годзе. Праз год сістэма актыўна выкарыстоўвалася на чэмпіянаце свету ў Расеі, а ў большасці сур'ёзных еўрапейскіх лігаў стала ўкараняцца ў 2018-2019 гадах.

  10. 🎸Легенда беларускай рок-сцэны святкуе дзень народзінаў. Складана паверыць, але яму ўжо 61 Першы альбом, у запісе якога прыняў удзел Лявон Вольскі – «Дваццаць восьмая зорка» гурту «Мроя» – выйшаў яшчэ ў СССР. Далей было Адраджэнне 90-х, эксперыменты 2000-х, сольныя праекты 2010-х. Пасля падзеяў 2020-га Вольскі, як і сотні тысяч беларусаў, апынуўся ў вымушанай эміграцыі. Цяпер гэты жыццёвы разварот таксама знаходзіць сваё адлюстраванне ў творчасці музы́кі. ✅ Прыгадваем біяграфію і дыскаграфію чалавека-эпохі 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  11. 🪽 Журавы збіраюцца ў вырай На палях і балотах Беларусі ўжо можна пачуць развітальныя песні.

  12. ☝️На прадпрыемстве «Рэчыцадрэў» здарыўся пажар, адзін працаўнік атрымаў апёкі Мужчыну шпіталізавалі, наколькі сур'ёзна ён пацярпеў – невядома. У выніку загарання пашкоджаная стужка транспарцёру. Прычыну пажару цяпер высвятляюць.

  13. edited

    👀 Варшаўская пракуратура выставіла абвінавачванні двум IT-спецыялістам, што супрацоўнічалі з «Белсатам» Абодва мужчыны – Кшыштаф М. і Шыман П. – грамадзяне Польшчы. Следства лічыць, што першы з іх атрымаў ад дзяржаўнага польскага тэлебачання (TVP) грошы за шэраг паслугаў, аднак не выканаў іх. Да таго ж, згодна з матэрыяламі пракуратуры, ён выставіў фальшывыя фактуры на агульную суму каля 4,5 млн злотых (больш за мільён еўраў). Выстаўленне фальшывых фактураў (на суму каля 4,2 млн злотых, трохі меней за мільён еўраў) закідаюць і другому абвінавачанаму, Шымону П. Акрамя таго, ён нібыта ўвёў TVP у зман адносна рэальнай вартасці сваіх IT-паслугаў, завысіўшы іхны кошт. Ні Кшыштаф М., ні Шыман П. сваёй віны не прызналі. Да іх ужытыя абмежавальныя захады. Следства працягваецца, справа пакуль не накіраваная ў суд.

  14. 🇱🇻 Пенсіянеры і расейскамоўныя ставяцца да беларусаў найлепш, а моладзь – найгорш Досыць прадказальна вялікім ступенем сімпатыі да нашых землякоў адзначылася Латгалія – самы ўсходні рэгіён Латвіі, якія мае мяжу з Віцебшчынай. «Белсат» вывучыў новую працу Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» і паглядзеў, як у Латвіі ўспрымаюць беларусаў і Беларусь. ✅ Чытайце матэрыял у нас на сайце 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  15. 💉 Улады зноў узяліся «лячыць» беларускую медыцыну Рэжым Лукашэнкі зноў спадзяецца, што праблему з кадрамі ў айчыннай медыцыне можна развязваць чарговымі абмежаваннямі. Але ці стане ад гэтага больш дактароў – вялікае пытанне. 🩺 Тлумачым, што гэтым разам прыдумалі чыноўнікі, і чаму такі метад не спрацуе, у нашай праграме «Атма$фера»

  16. edited

    🤦🏻‍♂️ Ва Уруччы жанчына выйшла на праезную частку проста перад маршруткаю Здарэнне адбылося на праспекце Незалежнасці каля гандлёвага цэнтру «Спектр». На кадрах, якія паказала сталічная ДАІ, відаць, што шанцаў паспець спыніцца ў 38-гадовага кіроўцы фактычна не было. На шчасце, хуткасць мікрааўтобусу была невялікай, таму 50-гадовая жанчына не атрымала цяжкіх траўмаў. Яе накіравалі ў больніцу для абследавання.

  17. 💱 Курсы валютаў 14 верасня Еўра на старце новага тыдня страціў адразу дзве капейкі. Тым часам з доларам і расейскім рублём заўважных зменаў не адбылося. #курсывалютаў

  18. Апошнія прыгатаванні да вызвалення палітвязняў. Што вядома на гэты момант ☝🏻Абмяркоўваем галоўныя навіны ў выданні «Наш дзень». Таксама сёння пагаворым пра тое, як Беларусь страціла статус «бульбяной дзяржавы» ды ў які скандал трапіла Сабаленка. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/z7kkrxiju8Q

  19. 📖 Віктар Марціновіч выдаў новы раман, дзе закранае праблему падзеленасці беларусаў на тых, хто з'ехаў ды тых, хто застаўся Твораў такога маштабу пісьменнік не выпускаў ажно 8 гадоў. Да таго ж свежы раман «Глыбіня» напісаны па-беларуску. «Што будзе з намі, калі мы раптам апынемся па розныя бакі – краіны, гісторыі, уласнага жыцця? Адна краіна расколваецца на “да” і “пасля”. На тых, хто застаўся, і тых, хто знік, забраўшы з сабой мову, памяць, цывілізацыю. Цэлы свет распадаецца на часткі, і кожная з іх пачынае жыць паводле ўласных законаў. Але героі гісторыі застаюцца знітаваныя агульным мінулым, выбарам, які нельга адмяніць, і пытаннямі, на якія няма простых адказаў. Ці можна зноў стаць адным цэлым? І ці хто-кольвек гэтага хоча?», – гаворыцца ў рэцэнзіі. Наклад «Глыбіні» надрукавалі ў Вроцлаве, у выдаўніцтве KEW. 👉 Замовіць яе анлайн можна вось тут

  20. Older posts