Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢
  1. ✊ «Лепш я буду сядзець у ШІЗА, чым пашыю ім хоць адну рэч»: Алена Лазарчык пра адмову шыць форму для сілавікоў 👉 Чытаць па спасылцы Былая палітзняволеная Алена Лазарчык у вялікай размове з «Вясной» распавяла, як адмовілася шыць форму для сілавікоў у гомельскай калоніі. За гэта яе прызналі злоснай парушальніцай рэжыму і неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА і ПКТ. «Працаваць на гэтую сістэму — ніжэй за маю годнасць. Глупства і зневажальна працаваць на тых, супраць каго ты змагаўся, я ж не раб. Лепш я буду пастаянна сядзець у гэтых сырых казематах ШІЗА і ПКТ, чым пашыю ім хоць адну рэч». Алена не збіралася саступаць адміністрацыі і заўсёды адкрыта выказвала сваю пазіцыю. Паводле яе, з часам нават супрацоўнікі калоніі пачалі ставіцца да яе з вымушанай павагай. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  2. 🎥 У Варшаве пакажуць відэаманалогі беларускіх актывістак і абмяркуюць жаночы актывізм 14 лістапада ART PROJECT REVOLUTION правядзе вечар відэаманалогаў Monologue of one female a(c)rtivist. Гераінямі новага сезона сталі беларускія актывісткі ў эміграцыі Руфіна Базлова, Алана Гебрэмарыям і Наста Базар. У праграме — паказ відэаманалогаў, інфаграфіка пра становішча жанчын-палітвязынак, падрыхтаваная разам з «Вясной», і дыскусія «Жанчыны, актывізм і права быць бачнымі» з удзелам Марыны Кастылянчанкі («Вясна») і Насты Лойкі (Human Constanta). 📅 Калі: 14 лістапада, 18:00–20:30. Дыскусія — 18:30–20:00. 📍 Дзе: Jasna 10, Варшава. Мова мерапрыемства — польская, з перакладам на беларускую і рускую. 🔗 Зарэгістравацца можна па спасылцы.

  3. edited

    ⚖️ Закрыты чат адвакатаў Мінскай гарадской калегіі прызналі экстрэмісцкім Улады працягваюць пераследаваць адвакатуру не толькі праз крымінальныя справы і пазбаўленне ліцэнзій, але і праз ціск на прафесійныя супольнасці. На гэты раз экстрэмісцкім прызналі закрыты чат адвакатаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў (МГКА) у Viber. Паводле даных «Вясны», у зняволенні застаюцца сем беларускіх адвакатаў: Дзмітрый Лаеўскі (з верасня 2026), Юлія Нікіціна (са студзеня 2026 года), Віталь Брагінец (з траўня 2022 года), Юлія Юргілевіч (са жніўня 2022 года), Аляксей Бародка (са студзеня 2023 года), Сяргей Хлыстоў (з красавіка 2025 года) і Андрэй Балмакоў (з сакавіка 2025 года). Агулам з 2020 года палітычна матываванаму крымінальнаму пераследу падвергліся не менш за 16 беларускіх адвакатаў. Сотні адвакатаў пазбавіліся права займацца прафесіяй на падставах, непрымальных у дэмакратычным грамадстве. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 10 лістапада

  4. 📸 Фотафакт: на тэчцы Святланы Ціханоўскай падчас Жаночага саміту свабоды і бяспекі заўважылі партрэт палітзняволенай Наталлі Мацвеевай Саміт «Свабода і бяспека: жаночы саміт» адбыўся 9 лістапада ў Берліне ў межах Berlin Freedom Week. «Вясна» нагадвае гісторыю палітзняволенай жанчыны. 42-гадовая Наталля Мацвеева — адзіная жанчына, асуджаная па гучнай справе «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі». Яна застаецца за кратамі з чэрвеня 2021 года. Палітзняволеную абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў замаху на акт тэрарызму, і прызначылі 14 гадоў калоніі. Раней былая палітзняволеная Сафія Сапега распавяла пра збіццё Наталлі Мацвеевай. Іншыя былыя палітзняволеныя таксама сведчылі, што Наталлю неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар (ШІЗА), і расказвалі пра цяжкія ўмовы яе ўтрымання. 📌 «Адміністрацыя сачыла за кожным яе крокам». Былыя палітзняволеныя распавялі пра ціск на Наталлю Мацвееву ў гомельскай калоніі

  5. edited

    ❗️ Быў выдалены Telegram-канал сілавікоў, дзе раней публікавалі спісы «экстрэмістаў» Telegram-канал «Экстремисты Беларуси», дзе штотыдзень з'яўляліся звесткі пра людзей, прызнаных «экстрэмістамі», больш недаступны. Апошні допіс на канале быў апублікаваны 18 верасня. Верагодна, яго выдалілі 25 верасня — у той самы дзень, калі з'явілася апошняе абнаўленне «спісу экстрэмістаў». Пазней знікла і яно. Замест старога канала з'явіўся новы — "extremistybelarus", але пакуль там толькі адзін допіс з заклікам пераходзіць у іншы Telegram-канал. Нагадаем, МУС ужо шэсць тыдняў не абнаўляе спіс «экстрэмістаў», які раней папаўняўся кожную пятніцу. Праваабаронцы "Вясны" адзначаюць, што знікненне публічных крыніц інфармацыі пра рэпрэсіі можа сведчыць пра спробы ўладаў схаваць іх сапраўдны маштаб. 📌 Яшчэ адна крыніца інфармацыі пра рэпрэсіі пад пагрозай: МУС не абнаўляе спіс "экстрэмістаў" 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 10 лістапада

  6. 🤬 «Пагражалі накіраваць на прымусовую працу»: як сілавікі кантралююць былых палітвязняў пасля вызвалення 👉 Чытаць па спасылцы Былы палітвязень Антон (імя змененае з меркаванняў бяспекі), якога памілавалі з магчымасцю застацца ў Беларусі, пасля вызвалення трапіў на прафілактычны ўлік. Яму забаранілі наведваць масавыя мерапрыемствы, у тым ліку гарадскія святы, і збірацца кампаніямі больш за два чалавекі. «Самі інспектары пастаянна пагражалі адміністрацыйным пераследам. Казалі, што на святы будуць “зачыняць” у ІЧУ», — расказаў Антон. Акрамя таго, мужчыну абавязалі знайсці працу цягам 14 дзён. Аднак праз судзімасць і ўключэнне ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў» яму адмаўлялі ў працаўладкаванні. Калі Антон не зможа знайсці працу самастойна, міліцыянты пагражалі накіраваць яго на прымусовую працу — у тым ліку на смеццевы палігон. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  7. edited

    📌 Кнігу пра генерала Захаранку, закрыты чат адвакатаў і іншыя рэсурсы дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі: 📍 Друкаваныя выданні: кніга «Хроника государственной подлости. Что как и почему случилось с генералом Юрием Захарченко» (маецца на ўвазе генерал Юрый Захаранка); 📍 Viber: закрыты чат «АДВОКАТЫ МГКА»; 📍 Telegram: канал «Кондратенко Виталий virus», а таксама чаты «Белавуд говорит!» і «Склад Dapamoga»; 📍 TikTok: акаўнт «BY_NOW». 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 10 лістапада

  8. 🔎 Паведамляйце праваабаронцам пра выпадкі асуджэння былых палітвязняў за «Невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду або прафілактычнага назірання». Беларускія ўлады працягваюць пераследаваць людзей і пасля вызвалення з месцаў зняволення. ✍️ Калі вас ці вашых блізкіх прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў Беларусі паводле арт. 25.11 КаАП (Невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду або прафілактычнага назірання) пасля вызвалення з палітычнага зняволення, калі ласка, паведаміце пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo 🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.

  9. 🫂 «У штрафным ізалятары я перарабляла песні на пратэсны лад»: як Алена Лазарчык знаходзіла спосабы не ўпасці духам у зняволенні 👉 Чытаць па спасылцы У СІЗА на Валадарскага былая палітзняволеная Алена Лазарчык пачала маляваць, а ў ШІЗА складала пратэсныя песні на матывы вядомых мелодый. Цяпер яна аднаўляе іх па памяці ў асобным сшытку і запісвае ўспаміны пра турэмнае жыццё. «Часам я спявала іх проста ў камеры ім на злосць. Некаторым супрацоўнікам гэта нават падабалася, яны часам прасілі праспяваць на замову, ладзілі гэтакі канцэрт па заяўках. Для мяне ж гэта была магчымасць выказаць сваю пазіцыю і не ўпасці духам». Алена прызнаецца, што цяпер маляваць ужо не хочацца: на волі з'явілася шмат іншых спраў. А вось песні і ўспаміны яна працягвае запісваць. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  10. 😥 7 месяцаў за кратамі: мозырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун застаецца пад вартай Уладзімір Целяпун — праваабаронца і грамадскі актывіст з Мазыра. Яго ўзялі пад варту 10 красавіка 2026 года. Праваабаронца ўтрымліваецца ў гомельскім СІЗА № 3 у чаканні суда. Уладзімір Целяпун добра вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасцю па абароне правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 1986 годзе ён удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Зняволенне стварае прамую пагрозу яго здароўю: Уладзімір мае анкалагічнае захворванне, якое цяпер знаходзіцца ў стадыі рэмісіі. За час у турме ён моцна схуднеў і мае вострую патрэбу ў пастаянным медыцынскім назіранні.

  11. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Дзмітрыем Зарам Дзмітрый Зара — прафесійны вайсковец. У 2022 годзе ён эміграваў у Польшчу, дзе працаваў інструктарам па скачках з парашутам і займаўся прамысловым альпінізмам. У тым жа годзе мужчына далучыўся да каманды Валерыя Сахашчыка. 3 лютага 2026 года Дзмітрый пры невысветленых абставінах, імаверна самастойна, вярнуўся ў Беларусь. Яму ставяць у віну ўдзел у дзейнасці Аб'яднанага пераходнага кабінета паводле арт. 290-5 КК (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі). Пасля вяртання ў Беларусь Дзмітрый апынуўся ў СІЗА КДБ, дзе, паводле наяўнай інфармацыі, сутыкнуўся з катаваннямі. Яго актуальнае месцазнаходжанне невядомае. ✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  12. 🔎 Паведамляйце праваабаронцам пра выпадкі асуджэння былых палітвязняў за «Невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду або прафілактычнага назірання». Беларускія ўлады працягваюць пераследаваць людзей і пасля вызвалення з месцаў зняволення. ✍️ Калі вас ці вашых блізкіх прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў Беларусі паводле арт. 25.11 КаАП (Невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду або прафілактычнага назірання) пасля вызвалення з палітычнага зняволення, калі ласка, паведаміце пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo 🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.

  13. 🫂 «Самы небяспечны перыяд хваробы я перанесла на нагах»: Алена Лазарчык пра пнеўманію ў калоніі 👉 Чытаць па спасылцы Былая палітзняволеная Алена Лазарчык распавяла, як больш за два тыдні цяжка хварэла ў гомельскай калоніі, але працягвала шыць курткі на фабрыцы і чысціць снег. Толькі падчас планавой флюараграфіі ў яе выявілі двухбаковую пнеўманію, а пазней — каранавірус. «Скардзіцца я нікому не хадзіла, проста сядзела ў перапынках і абдымала батарэю, бо было ўвесь час холадна. [...] Нікога не хваляваў мой стан, пакуль мяне выпадкова не павялі на планавую флюараграфію». Алена таксама згадвае праблемы з гігіенай у калоніях. У Рэчыцы вада не заўсёды даходзіла да другога паверха, а ў Гомелі гарачую ваду ёй адключылі проста падчас мыцця. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  14. ⚖️ З аўкцыёнаў прадалі чарговую маёмасць былога палітвязня, ксяндза Генрыха Акалатовіча Беларускія ўлады працягваюць прымусова прадаваць маёмасць былога палітвязня Генрыха Акалатовіча. На гэты раз з аўкцыёнаў сышлі аўтамабільны прычэп і старажытны царкоўны абраз XVIII стагоддзя «Паўстанне Хрыста ад гроба». Пра гэта паведамляе «Берасцейская Вясна». Раней улады ўжо прадалі два абразы і легкавы аўтамабіль ксяндза, а таксама спрабавалі выставіць на таргі мінівэн і зямельны ўчастак. Нагадаем, Генрыха Акалатовіча затрымалі напрыканцы 2023 года і асудзілі на 11 гадоў калоніі паводле абвінавачання ў «здрадзе дзяржаве». У лістападзе 2025 года яго памілавалі і прымусова выслалі з Беларусі.

  15. ❓ «Чалавек адбывае пакаранне бясконца»: як жывуць былыя палітвязні пасля турмы 👉 Чытаць па спасылцы Выйсці за вароты калоніі — не заўсёды азначае вяртанне да звычайнага жыцця. Часта былыя палітвязні ў Беларусі застаюцца пад увагай сілавікоў, іх выклікаюць на “прафілактычныя гутаркі”, спрабуюць схіліць да супрацоўніцтва, патрабуюць здаваць ДНК і абмяжоўваюць у паўсядзённых правах. Нават тых, хто з’язджае або каго прымусова вывозяць з краіны, могуць чакаць новыя крымінальныя справы, вышук і ануляванне пашпартоў. "Вясна" сабрала сведчанні былых палітвязняў пра тое, што адбываецца пасля вызвалення. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  16. 🤬 Былая палітзняволеная Алена Лазарчык: «Інфармацыйны вакуум — адно з самых складаных выпрабаванняў у зняволенні» 👉 Чытаць па спасылцы Падчас знаходжання ў штрафных ізалятарах былая палітзняволеная Алена Лазарчык амаль не мела магчымасці даведвацца пра тое, што адбываецца на волі. Яна не ведала навін пра сям'ю, сітуацыю ў Беларусі і падзеі ў свеце. Пры гэтым супрацоўнікі калоніі спрабавалі пераканаць яе, што пра пратэсты 2020 года ўсе забыліся. «Я іх словы проста пускала паўз вушы, бо мусарам верыць — сябе не паважаць. Калі не атрымлівалася даведацца пра навіны, значыць, трэба было проста пачакаць». 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  17. 🗣 Праваабаронцы пра ўзаемадзеянне ЕС з беларускімі ўладамі: «Адсутнічае вымерны прагрэс у кожным з кірункаў» 👉 Справаздача цалкам Праваабаронцы “Вясны” ў апошнім дакладзе падкрэсліваюць, што пазіцыя Еўрапейскага саюза адносна ўзаемадзеяння з беларускімі ўладамі была сфармуляваная з улікам сітуацыі з правамі чалавека. ЕС акрэсліў канкрэтныя ўмовы, пры выкананні якіх гатовы аднавіць і пашырыць супрацоўніцтва з Беларуссю. «ЕС гатовы істотна актывізаваць сваё палітычнае ўзаемадзеянне, сектаральнае супрацоўніцтва і фінансавую дапамогу Беларусі пры ўмове, што яе ўлады будуць паважаць прынцыпы дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека». Сярод патрабаванняў — спыненне рэпрэсій, вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў, выплата ім кампенсацый, бяспечнае вяртанне людзей з выгнання і правядзенне свабодных выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ. У 2024 годзе Рада ЕС пацвердзіла сваю пазіцыю, улічыўшы таксама падтрымку Беларуссю расійскай агрэсіі супраць Украіны і ўзмацненне рэпрэсій. «Аб’ектыўныя ацэнкі прыводзяць да высновы аб адсутнасці вымернага прагрэсу ў кожным з кірункаў».

  18. 💔 «Я казала дзяўчатам, што буду выключаць за імі святло»: Алена Лазарчык — пра пяць гадоў у зняволенні 👉 Чытаць па спасылцы Алена Лазарчык — беларуская палітзняволеная, якая правяла ў няволі пяць гадоў. Каля месяца таму яе нечакана вызвалілі ды вывезлі з краіны, цяпер яна праходзіць няпросты этап адаптацыі ў Літве. Пяць гадоў поўнай ізаляцыі, штрафных ізалятараў і ціску сталі цяжкім выпрабаваннем, сёння Алена крок за крокам прывыкае да свабоды ў Вільні, асвойвае свет, які змяніўся, ды адкрыта распавядае пра перажыты досвед. «Нейкі час мне было вельмі блага: кашляла, мяне калаціла і трэсла, — успамінае Алена. — Скардзіцца я нікому не хадзіла, проста сядзела ў перапынках і абдымала батарэю, бо было ўвесь час холадна. Але пры гэтым я цягалася на фабрыку шыць курткі ды чысціла снег на промцы». 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  19. edited

    🫂 Жонка палітвязня Дзяніса Івашына: «Вірус настолькі моцна яго прыціснуў, што ён не мог нават падняцца з ложка» Маці палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына нарэшце пачула голас сына пасля працяглага перапынку ў сувязі. Высветлілася, што амаль два тыдні ён цяжка хварэў у калоніі і знаходзіўся ў медыцынскай частцы. Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Вольга Івашына ў Facebook. «Вірус настолькі моцна яго прыціснуў, што Дзяніс не меў сілы нават падняцца з лазарэтнага ложка, не тое каб напісаць нам ліст ці падпісаць паштоўку». 2 лістапада журналіст вярнуўся ў атрад, аднак дагэтуль вызвалены ад працы і ўсё яшчэ дрэнна сябе адчувае. Пры гэтым, як адзначае Вольга, востры крызіс удалося пераадолець. Жонка палітвязня перакананая, што менавіта цяжкія ўмовы ў калоніі і немагчымасць аператыўна перадаваць зняволеным неабходныя лекі і вітаміны адыгралі злую ролю ў гэтай сітуацыі.

  20. Older posts