📸 Фотафакт: на тэчцы Святланы Ціханоўскай падчас Жаночага саміту свабоды і бяспекі заўважылі партрэт палітзняволенай Наталлі Мацвеевай Саміт «Свабода і бяспека: жаночы саміт» адбыўся 9 лістапада ў Берліне ў межах Berlin Freedom Week. «Вясна» нагадвае гісторыю палітзняволенай жанчыны. 42-гадовая Наталля Мацвеева — адзіная жанчына, асуджаная па гучнай справе «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі». Яна застаецца за кратамі з чэрвеня 2021 года. Палітзняволеную абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў замаху на акт тэрарызму, і прызначылі 14 гадоў калоніі. Раней былая палітзняволеная Сафія Сапега распавяла пра збіццё Наталлі Мацвеевай. Іншыя былыя палітзняволеныя таксама сведчылі, што Наталлю неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар (ШІЗА), і расказвалі пра цяжкія ўмовы яе ўтрымання. 📌 «Адміністрацыя сачыла за кожным яе крокам». Былыя палітзняволеныя распавялі пра ціск на Наталлю Мацвееву ў гомельскай калоніі