🎥 У Варшаве пакажуць відэаманалогі беларускіх актывістак і абмяркуюць жаночы актывізм 14 лістапада ART PROJECT REVOLUTION правядзе вечар відэаманалогаў Monologue of one female a(c)rtivist. Гераінямі новага сезона сталі беларускія актывісткі ў эміграцыі Руфіна Базлова, Алана Гебрэмарыям і Наста Базар. У праграме — паказ відэаманалогаў, інфаграфіка пра становішча жанчын-палітвязынак, падрыхтаваная разам з «Вясной», і дыскусія «Жанчыны, актывізм і права быць бачнымі» з удзелам Марыны Кастылянчанкі («Вясна») і Насты Лойкі (Human Constanta). 📅 Калі: 14 лістапада, 18:00–20:30. Дыскусія — 18:30–20:00. 📍 Дзе: Jasna 10, Варшава. Мова мерапрыемства — польская, з перакладам на беларускую і рускую. 🔗 Зарэгістравацца можна па спасылцы.