✊ «Лепш я буду сядзець у ШІЗА, чым пашыю ім хоць адну рэч»: Алена Лазарчык пра адмову шыць форму для сілавікоў 👉 Чытаць па спасылцы Былая палітзняволеная Алена Лазарчык у вялікай размове з «Вясной» распавяла, як адмовілася шыць форму для сілавікоў у гомельскай калоніі. За гэта яе прызналі злоснай парушальніцай рэжыму і неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА і ПКТ. «Працаваць на гэтую сістэму — ніжэй за маю годнасць. Глупства і зневажальна працаваць на тых, супраць каго ты змагаўся, я ж не раб. Лепш я буду пастаянна сядзець у гэтых сырых казематах ШІЗА і ПКТ, чым пашыю ім хоць адну рэч». Алена не збіралася саступаць адміністрацыі і заўсёды адкрыта выказвала сваю пазіцыю. Паводле яе, з часам нават супрацоўнікі калоніі пачалі ставіцца да яе з вымушанай павагай. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка