🫂 «Самы небяспечны перыяд хваробы я перанесла на нагах»: Алена Лазарчык пра пнеўманію ў калоніі 👉 Чытаць па спасылцы Былая палітзняволеная Алена Лазарчык распавяла, як больш за два тыдні цяжка хварэла ў гомельскай калоніі, але працягвала шыць курткі на фабрыцы і чысціць снег. Толькі падчас планавой флюараграфіі ў яе выявілі двухбаковую пнеўманію, а пазней — каранавірус. «Скардзіцца я нікому не хадзіла, проста сядзела ў перапынках і абдымала батарэю, бо было ўвесь час холадна. [...] Нікога не хваляваў мой стан, пакуль мяне выпадкова не павялі на планавую флюараграфію». Алена таксама згадвае праблемы з гігіенай у калоніях. У Рэчыцы вада не заўсёды даходзіла да другога паверха, а ў Гомелі гарачую ваду ёй адключылі проста падчас мыцця. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка