⚖️ З аўкцыёнаў прадалі чарговую маёмасць былога палітвязня, ксяндза Генрыха Акалатовіча Беларускія ўлады працягваюць прымусова прадаваць маёмасць былога палітвязня Генрыха Акалатовіча. На гэты раз з аўкцыёнаў сышлі аўтамабільны прычэп і старажытны царкоўны абраз XVIII стагоддзя «Паўстанне Хрыста ад гроба». Пра гэта паведамляе «Берасцейская Вясна». Раней улады ўжо прадалі два абразы і легкавы аўтамабіль ксяндза, а таксама спрабавалі выставіць на таргі мінівэн і зямельны ўчастак. Нагадаем, Генрыха Акалатовіча затрымалі напрыканцы 2023 года і асудзілі на 11 гадоў калоніі паводле абвінавачання ў «здрадзе дзяржаве». У лістападзе 2025 года яго памілавалі і прымусова выслалі з Беларусі.