💔 «Я казала дзяўчатам, што буду выключаць за імі святло»: Алена Лазарчык — пра пяць гадоў у зняволенні 👉 Чытаць па спасылцы Алена Лазарчык — беларуская палітзняволеная, якая правяла ў няволі пяць гадоў. Каля месяца таму яе нечакана вызвалілі ды вывезлі з краіны, цяпер яна праходзіць няпросты этап адаптацыі ў Літве. Пяць гадоў поўнай ізаляцыі, штрафных ізалятараў і ціску сталі цяжкім выпрабаваннем, сёння Алена крок за крокам прывыкае да свабоды ў Вільні, асвойвае свет, які змяніўся, ды адкрыта распавядае пра перажыты досвед. «Нейкі час мне было вельмі блага: кашляла, мяне калаціла і трэсла, — успамінае Алена. — Скардзіцца я нікому не хадзіла, проста сядзела ў перапынках і абдымала батарэю, бо было ўвесь час холадна. Але пры гэтым я цягалася на фабрыку шыць курткі ды чысціла снег на промцы». 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка