Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K +0 24h
Reach per post (ERR)15.3%1.5K avg views
Posting13.9/daylast 4 hours ago
Reactions per 1K views22.5🤬 ❤ 😢
🔎 Паведамляйце праваабаронцам пра выпадкі асуджэння былых палітвязняў за «Невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду або прафілактычнага назірання».
Беларускія ўлады працягваюць пераследаваць людзей і пасля вызвалення з месцаў зняволення.
✍️ Калі вас ці вашых блізкіх прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў Беларусі паводле арт. 25.11 КаАП (Невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду або прафілактычнага назірання) пасля вызвалення з палітычнага зняволення, калі ласка, паведаміце пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo
🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.
💬 Валянцін Стэфановіч: «Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій — галоўная ўмова для пачатку перамоваў»
👉 Чытаць па спасылцы
Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч звяртае ўвагу, што вызваленне часткі палітвязняў нельга разглядаць як сведчанне паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Рэпрэсіі працягваюцца, а праблема палітвязняў застаецца нявырашанай.
«На сённяшні дзень у праваабарончай супольнасці няма падстаў сцвярджаць пра нейкае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі».
Праваабаронца падкрэслівае, што для ацэнкі сітуацыі важная не толькі колькасць палітвязняў, але і іншыя паказчыкі: спыненне рэпрэсій, поўная рэабілітацыя вызваленых, гарантыі вяртання вымушаных эмігрантаў і магчымасць бесперашкоднай працы незалежных СМІ і НДА.
«Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій — гэта галоўная ўмова для пачатку паўнавартаснага перамоўнага працэсу паміж ЕС і Беларуссю».
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📌 Юрысты «Вясны» пра пагрозы актывістам беларускай дыяспары ў ЗША : «Асноўная мэта гэтых пагроз — прымусіць маўчаць»
Актывістам беларускай дыяспары ў ЗША, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, тэлефануюць ад імя КДБ і пагражаюць звярнуцца ў Іміграцыйную і мытную службу ЗША (ICE). Пра гэта «Позірку» распавяла беларуска, з якой звязаўся чалавек, які назваўся супрацоўнікам праваахоўных органаў.
Юрысты «Вясны» тлумачаць, што ў праваабарончай дактрыне такі спосаб ціску называецца «астуджальным эфектам» (chilling effect).
«Асноўная мэта гэтых пагроз, што ўласціва рэпрэсіям, — прымусіць людзей маўчаць, устрымацца ад рэалізацыі сваіх правоў і выказвання свайго меркавання».
Пры гэтым праваабаронцы лічаць пагрозы неабгрунтаванымі і папярэджваюць, што іх рэалізацыя можа мець наступствы для саміх беларускіх уладаў.
«Толькі сабе ж горш і зробяць, спрабуючы ўцягнуць у транснацыянальныя рэпрэсіі ЗША», — адзначаюць юрысты «Вясны».
🎥 «Алесь Бяляцкі працягвае барацьбу»: новы сюжэт пра беларускі праваабарончы рух на ARTE
Еўрапейскі тэлеканал ARTE выпусціў сюжэт пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, старшыню праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.
Троххвілінны сюжэт прысвечаны жыццю праваабаронцы пасля вызвалення і вымушанага ад'езду з Беларусі
«Цяпер Алесь Бяляцкі плануе пашырыць сваю дзейнасць з дапамогай Фундацыі і аб'ядноўваць людзей з розных краін дзеля абароны правоў чалавека»
👉 Глядзець па спасылцы
🕯 Беларусы Варшавы ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі і ўсіх ахвяр рэпрэсій
8 лістапада беларусы Варшавы выйшлі на чарговую акцыю, прысвечаную памяці Рамана Бандарэнкі і ўсіх беларусаў, якія загінулі ў выніку забойстваў, катаванняў і рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі.
Мы памятаем. Мы салідарныя. Мы не маем права маўчаць. Памяць пра загінулых, падтрымка тых, хто змагаецца за праўду і справядлівасць, і супольнае супрацьстаянне гвалту аб'ядноўваюць нас.
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
edited
🌿 «Вясна» на фестывалі PRADMOVA ў Варшаве!
З 12 па 16 лістапада ў Варшаве пройдзе фестываль PRADMOVA — сустрэчы з аўтарамі, кніжныя прэзентацыі, дыскусіі, майстар-класы, дзіцячая праграма, музыка і тэатр.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» таксама возьме ўдзел у фестывалі:
🎨 13-15 лістапада — “Выстава малюнкаў PrisonArt”
Выстава твораў, створаных беларускімі палітзняволенымі ў камерах СІЗА, на «хіміі» і ў калоніях, а пасля дасланых на волю. «Вясна» сабрала малюнкі з адкрытых крыніц, каб захаваць іх як частку гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.
📖 14 лістапада, 16:50 — Прэзентацыя зборніка коміксаў «Праз краты»
У зборнік увайшлі чатыры гісторыі былых палітвязняў, для якіх маляванне стала спосабам асэнсаваць досвед зняволення. Праз коміксы аўтары расказваюць пра турэмныя будні, сяброўства, падтрымку і надзею. Гэта гісторыі пра тое, што салідарнасць мацнейшая за рэпрэсіі.
📚 15 лістапада, 18:30 — «Алесь па-польску. Гісторыя чалавека і беларускай “Вясны”»
Прэзентацыя першага польскамоўнага выдання аўтабіяграфічнай кнігі праваабаронцы, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага «Алесь». Пагаворым пра жыццё праваабаронцы, станаўленне руху «Вясна», асабісты выбар, супраціў і салідарнасць, а таксама пра тое, як расказваць беларускую гісторыю польскім чытачам.
👉 Азнаёміцца з праграмай
Будзем радыя сустрэцца з вамі ў Варшаве! ❤️
edited
⚖️ Беларуса пачынаюць завочна судзіць за ўдзел у пратэстах і актыўнасць у інтэрнэце
Сёння ў судзе Ленінскага раёна Гродна пачынаюць разглядаць справу 34-гадовага Андрэя Заянчкоўскага.
Яму інкрымінуюць пяць артыкулаў Крымінальнага кодэкса: "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці", "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх", "паклёп на Лукашэнку", "абразу Лукашэнкі" і "абразу прадстаўніка ўлады".
Нагадаем, 4 верасня Следчы камітэт Беларусі паведаміў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да беларуса.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 7-9 лістапада
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Дзмітрыем Зарам
Дзмітрый Зара — прафесійны вайсковец. У 2022 годзе ён эміграваў у Польшчу, дзе працаваў інструктарам па скачках з парашутам і займаўся прамысловым альпінізмам. У тым жа годзе мужчына далучыўся да каманды Валерыя Сахашчыка.
3 лютага 2026 года Дзмітрый пры невысветленых абставінах, імаверна самастойна, вярнуўся ў Беларусь.
Яму ставяць у віну ўдзел у дзейнасці Аб'яднанага пераходнага кабінета паводле арт. 290-5 КК (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі).
Пасля вяртання ў Беларусь Дзмітрый апынуўся ў СІЗА КДБ, дзе, паводле наяўнай інфармацыі, сутыкнуўся з катаваннямі. Яго актуальнае месцазнаходжанне невядомае.
✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
📌 «Вясна» падрыхтавала цыкл публікацый па выніках вялікай гутаркі з былой палітзняволенай гомельскай калоніі № 4
Мы абмеркавалі розныя бакі жыцця ў жаночай калоніі: забароны і пакаранні, умовы ў ШІЗА, распарадак дня, цяжкую фізічную працу, стаўленне адміністрацыі і ўплыў зняволення на здароўе жанчын.
Чытайце ўсе тры часткі і дзяліцеся матэрыяламі:
🔹 «Прапануюць падмыцца кампотам»: былая палітзняволеная — пра ШІЗА ў гомельскай калоніі
🔹 «Мы цягалі асфальт і бетон»: адзін дзень у жаночай калоніі вачыма палітзняволенай
🔹 «Яны сочаць за нашымі далейшымі лёсамі»: былая палітзняволеная пра жыццё пасля вызвалення і пра тых, хто застаўся за кратамі
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹 За публікацыі "Вясны" — у штрафны ізалятар. За што палітвязняў адпраўляюць у ШІЗА?
🔹 «Спрабавалі нацкаваць дзевяноста чалавек на адну жанчыну»: што вядома пра ціск на Вольгу Брыцікаву ў калоніі
🔹 Як у розныя эпохі беларусы змагаліся за свае правы, супрацьстаялі беззаконню і адстойвалі свабоду?
🔹 «Пакаранне пасля пакарання». Як экс-палітвязняў пераследуюць за "ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду"
🔹 «Прапануюць падмыцца кампотам»: былая палітзняволеная — пра ШІЗА ў гомельскай калоніі
🔹 66-гадовага палітзняволенага ксяндза Анатоля Парахневіча асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі
🔹 Алесь Бяляцкі: «Маё вяртанне — дакладна ў турму»
🔹 Ад экскурсій у СІЗА да прафарыентацыі: беларускіх школьнікаў водзяць у турмы
🔹 «Для мяне гэта была самая балючая забарона»: у ПК-4 палітзняволеным не дазвалялі наведваць царкву і карыстацца станкамі для галення
🔹 «Мы цягалі асфальт і бетон»: адзін дзень у жаночай калоніі вачыма палітзняволенай
🔹 «Ты разумееш, што нічога не можаш змяніць». Адзін дзень у магілёўскай калоніі № 15
🔹 Новыя затрыманні і прысуды: у Беларусі працягваецца пераслед вайскоўцаў
🔹 «Яны сочаць за нашымі далейшымі лёсамі»: былая палітзняволеная пра жыццё пасля вызвалення і пра тых, хто застаўся за кратамі
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
🗣 Алесь Бяляцкі: «Я ўстаю, думаючы пра беларускіх палітвязняў, і кладуся спаць, думаючы пра іх»
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» і былы палітвязень Алесь Бяляцкі даў вялікае інтэрв’ю DW Беларусь. Ён распавёў пра адаптацыю да жыцця пасля зняволення, жыццё ў Нарвегіі, планы на грошы з Нобелеўскай прэміі, а таксама пра адкрыты ліст былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў.
«Я не лічу, што гэты ліст шкодны, і ён не лішні. Ён прыцягнуў увагу да праблемы чарговы раз», — адзначыў Алесь Бяляцкі.
Праваабаронца падкрэсліў, што разумее жаданне былых палітвязняў дамагчыся хуткіх зменаў, аднак перасцярог ад паспешлівых рашэнняў. Ён нагадаў, што сам ужо перажыў вызваленне і паўторнае зняволенне, таму важна думаць не толькі пра неадкладны вынік, але і пра яго доўгатэрміновыя наступствы.
«Калі рашэнні, якія прымаюцца, недаўгатэрміновыя, а ўцягвацца ў барацьбу, не ведаючы, чым гэта скончыцца, — гэта справа небяспечная», — лічыць праваабаронца.
📌 Цалкам інтерв'ю можна паглядзець па спасылцы 👉 https://www.youtube.com/watch?v=Z-hNAUyrH-o
🏅 У Гданьску абвясцілі пераможцаў 15-й прэміі імя Ежы Гедройця
7 лістапада ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску назвалі лаўрэатаў 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.
Сёлета кнігі, якія занялі першае і другое месцы, удзельнічалі ў конкурсе ў зашыфраваным выглядзе. З меркаванняў бяспекі сапраўдныя імёны аўтараў і назвы твораў пакуль не раскрываюцца.
Першае месца заняла кніга пад назвай-маскай «Лірнік». Яе аўтар удзельнічаў у конкурсе пад псеўданімам Аляксандр Касцюковіч. Журы адзначыла твор «за высокае майстэрства валодання словам і глыбокую эмпатыю».
Другое месца атрымала кніга «Цесля жыцця», аўтар якой выкарыстаў псеўданім Сяргей Дубаўцэвіч. Яе ўганаравалі «за сінтэз дакументальнага і мастацкага і плённае развіццё беларускай даследчыцкай прозы».
Прэмію імя Ежы Гедройця ўручаюць з 2012 года. Гэта адна з найважнейшых незалежных літаратурных узнагарод Беларусі. Арганізатары — Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
🤬 25 гадоў таму АМАП штурмаваў лагер абаронцаў Курапатаў
8 лістапада 2001 года ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў часы сталінскіх рэпрэсій адбываліся масавыя расстрэлы, АМАП паспрабаваў ліквідаваць лагер пратэстоўцаў. Актывісты разбілі яго, каб не дапусціць пракладкі Мінскай кальцавой дарогі праз тэрыторыю пахаванняў.
З верасня 2001-га па ліпень 2002 года прадстаўнікі моладзевых арганізацый трымалі ва ўрочышчы варту, каб не дапусціць пракладкі трасы праз пахаванні. Нягледзячы на прапановы абысці мемарыял, дзяржаўныя службы накіравалі будаўнічую тэхніку непасрэдна да межаў некропаля.
Улады рэгулярна сцягвалі ў Курапаты вялікія сілы міліцыі і спецпадраздзяленняў. Сілавікі ўжывалі гвалт, зносілі намёты і прымусова спынялі дзяжурствы актывістаў. Сутычкі на будаўнічай пляцоўцы заканчваліся масавымі затрыманнямі. Удзельнікаў варты таксама арыштоўвалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці нібыта за блакаванне дарожнай тэхнікі.
Нягледзячы на ціск, актывісты трымалі варту амаль год. У выніку супраціву трасу МКАД удалося зрушыць на некалькі дзясяткаў метраў убок ад асноўнага масіву магіл.
📌 Забароненая памяць: хроніка дзяржаўнага пераследу абаронцаў Курапатаў
📌 Лічба дня — 24
Мінімум столькі замежных грамадзян знаходзяцца за кратамі ў Беларусі паводле палітычных матываў.
Сярод іх — грамадзяне Украіны, Расіі, Чэхіі, Літвы і Польшчы. Акрамя таго, у зняволенні застаецца адзін палітвязень без грамадзянства.
❗️ Калі вы ці вашы сваякі апошнім часам сутыкаліся з узмоцненымі праверкамі падчас перасячэння беларускай мяжы, калі ласка, паведаміце пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo.
🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.
🌿 Падтрымай «Вясну» ў два клікі!
Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!
Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.
Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Паўлам Кізюком
Павел Кізюк — жыхар Гродна, былы вайсковец, капітан. Служыў у 74-ы асобным Берлінскім Чырванасцяжным палку сувязі ордэна Аляксандра Неўскага, Заходняга аператыўнага камандавання — намеснікам камандзіра батальёна сувязі па ідэалагічнай рабоце.
Мужчыну затрымалі паводле ч. 2 арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэксу.
Месца зняволення: турма № 1.
✍️ Калі вы перасякаліся з Паўлам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo