🗣 Праваабаронцы пра ўзаемадзеянне ЕС з беларускімі ўладамі: «Адсутнічае вымерны прагрэс у кожным з кірункаў» 👉 Справаздача цалкам Праваабаронцы “Вясны” ў апошнім дакладзе падкрэсліваюць, што пазіцыя Еўрапейскага саюза адносна ўзаемадзеяння з беларускімі ўладамі была сфармуляваная з улікам сітуацыі з правамі чалавека. ЕС акрэсліў канкрэтныя ўмовы, пры выкананні якіх гатовы аднавіць і пашырыць супрацоўніцтва з Беларуссю. «ЕС гатовы істотна актывізаваць сваё палітычнае ўзаемадзеянне, сектаральнае супрацоўніцтва і фінансавую дапамогу Беларусі пры ўмове, што яе ўлады будуць паважаць прынцыпы дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека». Сярод патрабаванняў — спыненне рэпрэсій, вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў, выплата ім кампенсацый, бяспечнае вяртанне людзей з выгнання і правядзенне свабодных выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ. У 2024 годзе Рада ЕС пацвердзіла сваю пазіцыю, улічыўшы таксама падтрымку Беларуссю расійскай агрэсіі супраць Украіны і ўзмацненне рэпрэсій. «Аб’ектыўныя ацэнкі прыводзяць да высновы аб адсутнасці вымернага прагрэсу ў кожным з кірункаў».