Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.4%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 10 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢
  1. 🎥 66-гадовага палітзняволенага ксяндза Анатоля Парахневіча асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі Прысуд святару вынеслі ў кастрычніку. Працэс адбываўся не ў Мінску, як паведамлялася раней, а ў судзе Вілейскага раёна. Судовыя паседжанні праходзілі ў закрытым рэжыме, таму ў залу не дапускалі слухачоў. Сутнасць справы застаецца невядомай.

  2. 🔎 Шукаем людзей, якія нядаўна вызваліліся з Гродзенскай турмы № 1 Калі вы вызваліліся месяц, два ці тры таму і адбывалі пакаранне ў гэтай установе менавіта на турэмным рэжыме, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo 🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць гэтую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.

  3. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Юрыем Радзьковым Юрый Радзькоў быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года ў якасці назіральніка. 17 кастрычніка 2022 года яму прызначылі 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ («хімія»). Увосень 2025 года стала вядома, што Юрыя асудзілі паводле яшчэ адной крымінальнай справы і прызначылі яму пазбаўленне волі. Падрабязнасці справы невядомыя. Адбывае тэрмін у ПК № 17. ✍️Калі вы перасякаліся з Юрыем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  4. 🎥 Праваабаронца Валянцін Стэфановіч — пра завочныя суды і спецвытворчасць Завочныя суды і спецвытворчасць у Беларусі даўно сталі звычайнай практыкай, пад якую цяпер трапляюць і праваабаронцы, і музыкі. Як адзначае праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч, можна доўга разважаць пра парушэнні юрыдычных нормаў, але калі называць рэчы сваімі імёнамі — усё гэта проста балаган.

  5. 🫂 Гульня, правы чалавека, салідарнасць: 18 пытанняў пра Беларусь на Сусветным форуме за дэмакратыю 👉 Чытаць па спасылцы Беларускія ўдзельнікі і ўдзельніцы Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў арганізавалі кропку пра сітуацыю з правамі чалавека на пляцоўцы Сусветнага форума за дэмакратыю. Мерапрыемства 2-3 лістапада праходзіць у Савеце Еўропы ў Страсбургу і збірае больш чым 1400 чалавек з 60 краін свету. Беларуская каманда падрыхтавала інтэрактыўную пляцоўку з настольнай гульнёй: удзельнікі кідалі кубікі, рухаліся па гульнявым полі і адказвалі на пытанні пра актуальныя беларускія рэаліі. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  6. 💔 «Для мяне гэта была самая балючая забарона»: у ПК-4 палітзняволеным не дазвалялі наведваць царкву і карыстацца станкамі для галення 👉 Чытаць па спасылцы Былая палітзняволеная Ліза (імя змененае ў мэтах бяспекі) расказала пра забароны ў гомельскай жаночай калоніі. Перад зімовымі святамі жанчынам з 10-га прафуліку, сярод якіх былі Вольга Саламенік і Любоў Рэзановіч, забаранілі хадзіць у царкву. «Яны маглі там сустрэцца адна з адной, хоць бы проста ўсміхнуцца і пабачыцца, зразумець, што ўсё нармальна, што ім дапамагае Бог. [...] Ім проста не дазволілі туды ісці», — успамінае Ліза. А пасля спробы суіцыду адной са зняволеных адміністрацыя забараніла ўсім жанчынам самастойна карыстацца станкамі для галення. Замест іх прапанавалі няякасныя крэмы для дэпіляцыі, ад якіх зняволеныя атрымлівалі апёкі. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  7. 🤬 Ад экскурсій у СІЗА да прафарыентацыі: беларускіх школьнікаў водзяць у турмы 👉 Чытаць па спасылцы У беларускіх следчых ізалятарах працягваюць праводзіць экскурсіі для школьнікаў і студэнтаў. Маладым людзям паказваюць камеры, карцары і ўмовы ўтрымання зняволеных, расказваюць пра крымінальныя артыкулы і рэжым у ізалятарах. А ў Гродне такія наведванні выкарыстоўваюць яшчэ і для папулярызацыі службы ў Дэпартаменце выканання пакаранняў (ДВП) МУС. Ці з’яўляецца такая практыка новай і ці абавязковы ўдзел у гэтых экскурсіях, распавяла юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  8. 🗣 Алесь Бяляцкі: «Маё вяртанне — дакладна ў турму» 👉 Чытаць па спасылцы Рэальная колькасць палітвязняў у краіне можа перавышаць тысячу чалавек. Пра гэта 3 лістапада падчас прэс-сняданку ў берлінскім офісе праваабарончай арганізацыі LIBERECO заявіў нобелеўскі лаўрэат, старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і былы палітвязень Алесь Бяляцкі, адказваючы на пытанні "Люстэрка". Ён таксама патлумачыў, чаму лічыць небяспечным рашэнне Андрэя Пачобута вярнуцца ў Беларусь. «Любая актыўнасць пераследуецца, і калі ты будзеш паслядоўна займаць там нейкую пазіцыю, гэта небяспечна, і ўсё гэта скончыцца вельмі дрэнна. Узбуджаюцца крымінальныя справы супраць актывістаў, якія пастаянна жывуць за мяжой. За гэтыя гады такіх спраў было заведзена некалькі тысяч. У жніўні крымінальную справу завялі супраць мяне», — кажа Алесь Бяляцкі. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  9. edited

    ⚖️ Беларуса будуць завочна судзіць паводле справы аб "удзеле ва ўзброеным канфлікце" Юрыя Белавусава абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (удзел ва ўзброеным фарміраванні на тэрыторыі іншай краіны). У дачыненні да яго распачалі спецыяльную вытворчасць. Мужчыну выклікаюць у Маскоўскі раённы суд Мінска 13 лістапада 2026 года. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 3 лістапада

  10. edited

    🤬 «Легалізацыя адвольнага пераследу»: юрыстка «Вясны» пра пераслед за "ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду" 👉 Чытаць па спасылцы Юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова адзначае, што выкарыстанне артыкулаў 421 (невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду) і 422 (ухіленне ад прэвентыўнага нагляду) Крымінальнага кодэкса стварае магчымасці для далейшага пераследу людзей, якія ўжо адбылі пакаранне або былі памілаваныя. «Існуе рызыка, што падставай для пераследу становіцца не столькі канкрэтнае парушэнне, колькі нелаяльнасць чалавека да ўладаў», — тлумачыць юрыстка. Паводле Вікторыі, эміграцыя былых палітвязняў таксама не гарантуе ім бяспекі: пераслед можа працягвацца праз завочныя суды, вышук і запыты аб экстрадыцыі. Акрамя таго, захоўваюцца маёмасныя рызыкі і ціск на сваякоў, якія застаюцца ў Беларусі. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  11. 🔎 Шукаем людзей, якія нядаўна вызваліліся з Гродзенскай турмы № 1 Калі вы вызваліліся месяц, два ці тры таму і адбывалі пакаранне ў гэтай установе менавіта на турэмным рэжыме, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo 🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць гэтую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.

  12. edited

    ❗️ 66-гадовага палітзняволенага ксяндза Анатоля Парахневіча асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі 👉 Чытаць па спасылцы Як даведаліся каталіцкія вернікі Беларусі, прысуд святару вынеслі ў кастрычніку. Працэс адбываўся не ў Мінску, як паведамлялася раней, а ў судзе Вілейскага раёна. Паводле атрыманых звестак, ксяндза абвінавацілі ў "абразе ўлады" і "экстрэмізме". Акрамя трох гадоў пазбаўлення волі, яму прызначылі буйны штраф. Судовыя паседжанні праходзілі ў закрытым рэжыме, таму ў залу не дапускалі слухачоў. Сутнасць справы застаецца невядомай. Пры гэтым, як паведамляюць вернікі, першапачаткова святара абвінавачвалі ў «здрадзе дзяржаве», але паводле гэтага артыкула яго не асудзілі. Абвінавачанне змянілі на больш мяккае.

  13. 🗣 «Ён вярнуўся ў камеру ўвесь шэры»: Уладзімір Лабковіч расказаў пра палітвязня, якому далі 15 гадоў на падставе паказанняў Рамана Пратасевіча Праваабаронца «Вясны» і былы палітвязень Уладзімір Лабковіч падзяліўся ўражаннямі пасля прачытання інтэрв’ю з Сафіяй Сапегай. Ён у сваім фэйсбуку узгадаў мужчыну, з якім сядзеў у адной камеры на Валадарцы. Той праходзіў па справе раённых чатаў. Першапачаткова яму прад’явілі абвінавачанне ў "кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем", але перад заканчэннем расследавання абвінавачанне змянілі, дадаўшы "тэрарызм" і "здраду дзяржаве". «Ён вяртаецца ў “хату” ўвесь проста шэры. Новае абвінавачанне, дзе і тэрарызм, і здрада дзяржаве, а гэта не менш за 15 гадоў. Ён маўчаў увесь дзень, а зранку прачнуўся ўвесь сівы. Я такога ніколі не бачыў. Але гэта шакавала ўсю “хату”. Яму было толькі 35 гадоў», — напісаў Лабковіч. У выніку мужчыну асудзілі на 15 гадоў. Паводле праваабаронцы, абвінавачанне грунтавалася выключна на паказаннях аднаго сведкі — Рамана Пратасевіча. Сам Пратасевіч на суд не з’явіўся, былі агучаныя толькі ягоныя пісьмовыя паказанні.

  14. «Прапануюць падмыцца кампотам»: былая палітзняволеная — пра ШІЗА ў гомельскай калоніі 👉 Чытаць па спасылцы У Беларусі ў месцах пазбаўлення волі застаюцца мінімум 111 палітзняволеных жанчын. Сярод іх — пенсіянеркі, маці і жанчыны з інваліднасцю. У калоніі нават самыя простыя рэчы могуць ператварыцца ў прывілей: схадзіць у царкву, пагутарыць з блізкімі ці нават скарыстацца станком для галення. Былая палітзняволеная Ліза (імя змененае ў мэтах бяспекі), якая яшчэ нядаўна адбывала тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4, распавяла "Вясне", якія забароны і пакаранні ўжываюць да палітзняволеных, як уладкаваная сістэма ціску ў калоніі ды ў якіх умовах утрымліваюць жанчын у ШІЗА. Гэтым матэрыялам "Вясна" пачынае цыкл, падрыхтаваны на аснове інтэрв'ю з былой палітзняволенай Лізай. У другой частцы — пра распарадак дня, цяжкую фізічную працу і тое, як умовы ў няволі адбіваюцца на здароўі жанчын. У заключнай — пра сістэму даносаў і недаверу ў калоніі, псіхалагічныя наступствы зняволення і жанчын, што дагэтуль застаюцца за кратамі. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  15. edited

    📌 Сайт, Telegram-канал і лагатып спецроты «ВОЛЯ» дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі: 📍 Сайт, Telegram-канал і лагатып «БЕЛАРУСКАЯ СПЕЦРОТА БПЛА "ВОЛЯ"»;; 📍 Facebook: акаўнты «Ksenia Pleshkova» (Ксенія Плешкова), «Виктория Войцева» і «Animia Masha». 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 3 лістапада

  16. 🎬 Фільм Андрэя Куцілы пра рэпрэсіі ў Беларусі атрымаў «Залатога голуба» Дакументальная стужка беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Лісты» (Letters from the Silenced Country) атрымала «Залатога голуба» (Golden Dove) — галоўную ўзнагароду ў Міжнародным конкурсе поўнаметражных дакументальных фільмаў (International Competition Documentary Film) на прэстыжным фестывалі DOK Leipzig. Таксама фільм атрымаў адмысловую прэмію MDR Documentary Award. «Лісты» — гэта партрэт сучаснай Беларусі, расказаны праз гісторыі людзей, якія прайшлі праз зняволенне, рэпрэсіі і вымушаную эміграцыю. Раней фільм атрымаў узнагароду Венецыянскага кінафестывалю — прэмію «Залатога глобуса» за ўплыў у дакументальным кіно.

  17. 🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволенай Марыяй Барысенка Марыя была асуджаная ў Мінскім гарадскім судзе да пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы) Адбывае прысуд у ПК-4. ✍️Калі вы перасякаліся з Марыяй, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  18. edited

    🎥 У Варшаве пакажуць відэаманалогі беларускіх актывістак і абмяркуюць жаночы актывізм 14 лістапада ART PROJECT REVOLUTION правядзе вечар відэаманалогаў Monologue of one female a(c)rtivist. Гераінямі новага сезона сталі беларускія актывісткі ў эміграцыі Руфіна Базлова, Алана Гебрэмарыям і Наста Базар. У праграме — паказ відэаманалогаў, інфаграфіка пра становішча жанчын-палітвязынак, падрыхтаваная разам з «Вясной», і дыскусія «Жанчыны, актывізм і права быць бачнымі» з удзелам Марыны Кастылянчанкі («Вясна») і Насты Лойкі (Human Constanta). 📅 Калі: 14 лістапада, 18:00–20:30. Дыскусія — 18:30–20:00. 📍 Дзе: Jasna 10, Варшава. Мова мерапрыемства — польская, з перакладам на беларускую і рускую. 🔗 Зарэгістравацца можна па спасылцы.

  19. 🔎 Шукаем людзей, якія нядаўна вызваліліся з Гродзенскай турмы № 1 Калі вы вызваліліся месяц, два ці тры таму і адбывалі пакаранне ў гэтай установе менавіта на турэмным рэжыме, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo 🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць гэтую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.

  20. Older posts