💔 «Для мяне гэта была самая балючая забарона»: у ПК-4 палітзняволеным не дазвалялі наведваць царкву і карыстацца станкамі для галення 👉 Чытаць па спасылцы Былая палітзняволеная Ліза (імя змененае ў мэтах бяспекі) расказала пра забароны ў гомельскай жаночай калоніі. Перад зімовымі святамі жанчынам з 10-га прафуліку, сярод якіх былі Вольга Саламенік і Любоў Рэзановіч, забаранілі хадзіць у царкву. «Яны маглі там сустрэцца адна з адной, хоць бы проста ўсміхнуцца і пабачыцца, зразумець, што ўсё нармальна, што ім дапамагае Бог. [...] Ім проста не дазволілі туды ісці», — успамінае Ліза. А пасля спробы суіцыду адной са зняволеных адміністрацыя забараніла ўсім жанчынам самастойна карыстацца станкамі для галення. Замест іх прапанавалі няякасныя крэмы для дэпіляцыі, ад якіх зняволеныя атрымлівалі апёкі. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка