🫂 Гульня, правы чалавека, салідарнасць: 18 пытанняў пра Беларусь на Сусветным форуме за дэмакратыю 👉 Чытаць па спасылцы Беларускія ўдзельнікі і ўдзельніцы Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў арганізавалі кропку пра сітуацыю з правамі чалавека на пляцоўцы Сусветнага форума за дэмакратыю. Мерапрыемства 2-3 лістапада праходзіць у Савеце Еўропы ў Страсбургу і збірае больш чым 1400 чалавек з 60 краін свету. Беларуская каманда падрыхтавала інтэрактыўную пляцоўку з настольнай гульнёй: удзельнікі кідалі кубікі, рухаліся па гульнявым полі і адказвалі на пытанні пра актуальныя беларускія рэаліі. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка