🗣 Алесь Бяляцкі: «Маё вяртанне — дакладна ў турму» 👉 Чытаць па спасылцы Рэальная колькасць палітвязняў у краіне можа перавышаць тысячу чалавек. Пра гэта 3 лістапада падчас прэс-сняданку ў берлінскім офісе праваабарончай арганізацыі LIBERECO заявіў нобелеўскі лаўрэат, старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і былы палітвязень Алесь Бяляцкі, адказваючы на пытанні "Люстэрка". Ён таксама патлумачыў, чаму лічыць небяспечным рашэнне Андрэя Пачобута вярнуцца ў Беларусь. «Любая актыўнасць пераследуецца, і калі ты будзеш паслядоўна займаць там нейкую пазіцыю, гэта небяспечна, і ўсё гэта скончыцца вельмі дрэнна. Узбуджаюцца крымінальныя справы супраць актывістаў, якія пастаянна жывуць за мяжой. За гэтыя гады такіх спраў было заведзена некалькі тысяч. У жніўні крымінальную справу завялі супраць мяне», — кажа Алесь Бяляцкі. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка