Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K −10 24h
Reach per post (ERR)15.4%1.5K avg views
Posting13.9/daylast 11 hours ago
Reactions per 1K views22.5🤬 ❤ 😢
edited
🤬 «Пакаранне пасля пакарання». Як экс-палітвязняў пераследуюць за "ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду"
👉 Чытаць па спасылцы
Статус "былы палітвязень" зусім не гарантуе, што пасля вызвалення чалавек адразу і назаўжды пазбаўляецца ад рэпрэсій. Вызваленыя яшчэ доўгія гады могуць заставацца ў гэтай сістэме, сутыкацца з жорсткімі абмежаваннямі і кожны дзень рызыкаваць зноў стаць фігурантамі крымінальнай справы.
Каб вярнуцца да нармальнага жыцця, многія вымушаныя пакідаць Беларусь. У адказ улады пачалі заводзіць на іх новыя крымінальныя справы паводле арт. 421 (невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду) і арт. 422 (ухіленне ад прэвентыўнага нагляду) Крымінальнага кодэкса, а таксама абвяшчаць у міжнародны вышук.
Распавядаем пра вядомыя кейсы і разам з юрысткай "Вясны" Вікторыяй Рудзянковай тлумачым, чым небяспечная гэтая тэндэнцыя.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🎥 Як у розныя эпохі беларусы змагаліся за свае правы, супрацьстаялі беззаконню і адстойвалі свабоду?
Нагадваем пра наш відэапраект «Прававыя летапісы» — серыю відэа пра правы чалавека ў гісторыі Беларусі:
🔹 Францішак Багушэвіч: як паэт стаў галоўным абаронцам правоў сялян. Новы выпуск "Прававых летапісаў"
🔹 Закон як зброя супраць беззаконня: новы выпуск «Прававых летапісаў» пра герояў XIX–XX стагоддзяў
🔹 Жаночы мур 1863 года: новы выпуск «Прававых летапісаў» на YouTube
🔹 Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў і моладзевыя суполкі: новы выпуск "Прававых летапісаў" пра беларускі супраціў у СССР
🔹 Пісьменнікі супраць сістэмы: як Быкаў і Адамовіч змагаліся за праўду ў БССР. Новы выпуск "Прававых летапісаў"
🔹 Ад Статута ВКЛ да таемнага стрэлу ў патыліцу: новы выпуск "Прававых летапісаў" пра смяротнае пакаранне
🔹 Як (не) працавала савецкая прававая сістэма: новы выпуск "Прававых летапісаў"
🔹 Гісторыя Беларускага Хельсінкскага Камітэта: новы выпуск "Прававых летапісаў"
🤬 Былая палітзняволеная распавяла пра ціск, які аказвалі на палітзняволеную Вольгу Брыцікаву
👉 Чытаць па спасылцы
«Пасля адмовы яе пачалі прэсаваць маральна: цягаць яе са скрынкамі на ператрусы, стаяць з імі на вуліцы, чытаць ПУР (правілы ўнутранага распарадку). У нейкі момант яе выклікалі ў рэжымны аддзел, за тое, што ў скрынцы нібыта знайшлі станок. Ну гэта значыць падкінулі», — распавяла Марына (імя зменена ў мэтах бяспекі).
Каб падрыхтавацца да магчымага пакарання ў ШІЗА, Вольга разам з іншай палітзняволенай вучыла на памяць вершы. Яны разлічвалі, што ў ізалятары змогуць паўтараць іх па памяці, калі апынуцца ў адзіноце.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❗️ Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына, верагодна, змясцілі ў ШІЗА
Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын, якога ўтрымліваюць у магілёўскай папраўчай калоніі № 15, ужо больш за 20 дзён не выходзіць на сувязь з роднымі. Ягоная жонка Вольга Івашына мяркуе, што журналіста маглі зноў змясціць у штрафны ізалятар (ШІЗА), паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
«20 дзён без лістоў. ШІЗА?!» — напісала жонка палітвязня Вольга Івашына на сваёй старонцы ў Facebook.
Раней яна паведаміла, што Дзяніс ужо другі тыдзень запар не тэлефануе дадому. Апошні званок ад яго быў 17 кастрычніка.
«Такія нялюдскія лічбы дзён без звестак пра нашага Дзяніса пакідаюць у нас усё менш сумневаў наконт таго, што яго зноўку змясцілі ў ШІЗА, але сцвярджаць тое мы не можам», — напісала Вольга.
Дзяніс Івашын — карэспандэнт беларускай незалежнай газеты «Новы Час», рэдактар-валанцёр беларускай версіі сайта міжнароднай расследавальніцкай супольнасці InformNapalm.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 2 лістапада
💌 Беларусы Масквы далучыліся да ўшанавання Ночы растраляных паэтаў Беларусі, і падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням!
Палітвязні - нашы героі! ❤️
Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Усцюгова Ганна, Пытко Таццяна, Аўтоховіч Мікалай, Стасева Таццяна, Шаляпіна Аксана, Казючыц Інга, Яскулд Жана, Конюхава Таццяна, Аблаб Ганна, Латыпаў Сцяпан, Дуднікаў Ягор, Рабіновіч (Ясепкіна) Маргарыта.
edited
🔗 Паведамляйце інфармацыю пра фігурантаў «справы Гаюна»
«Вясна» на сёння мае інфармацыю пра 240 пацверджаных фігурантаў менавіта па «справе Гаюна», з іх 235 асуджаныя.
Агульная ж лічба фігурантаў гэтай справы значна больш. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу.
З пачатку года ў «спіс экстрэмістаў» МУС дадала каля 550 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму» (арт. 361-4 КК). Пераважная большасць з гэтых людзей праходзяць менавіта па «справе Гаюна».
Паводле інфармацыі «Вясны», у асноўным фігурантам справы прызначаюць «хатнюю хімію», але вядома і пра выпадкі, калі людзей пазбаўляюць волі.
❗️Калі вашых блізкіх затрымалі ці ўжо асудзілі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @ViasnaSOS і @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя будзе цалкам непублічнай
❗️ «Спрабавалі нацкаваць дзевяноста чалавек на адну жанчыну»: што вядома пра ціск на Вольгу Брыцікаву ў калоніі
👉 Чытаць па спасылцы
Палітзняволеная Вольга Брыцікава знаходзіцца за кратамі больш за тры гады. Былая старшыня незалежнага прафсаюза "Нафтана" адбывае пяцігадовы тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4.
Былая палітзняволеная распавяла праваабаронцам "Вясны", як адміністрацыя калоніі карае Вольгу праз яе пазіцыю.
Па словах Марыны (імя зменена ў мэтах бяспекі), Вольгу, верагодна, рыхтавалі да вызвалення, аднак яна па-ранейшаму застаецца ў зняволенні.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📌 Лічба дня — 15
Менавіта столькі журналістаў і супрацоўнікаў медыя, паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў.
Штогод 2 лістапада ААН заклікае далучыцца да Міжнароднага дня спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў (IDEI).
edited
⚖️ Беларуса і беларуску збіраюцца судзіць завочна за «абразу прадстаўніка ўлады»
2 лістапада Следчы камітэт Беларусі паведаміў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да беларуса Яўгена Шпакоўскага і беларускі Людмілы Жданко.
Яўгену інкрымінуюць арт. 364 (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Людміле — ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Абодвух запрашаюць вярнуцца ў Беларусь.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 2 лістапада
🎙 Голас пакалення свабоды: сустрэча з лаўрэатамі і лаўрэаткамі прэміі і прэзентацыя зборніка
Прэміяй "Голас пакалення свабоды" сёлета былі ўганараваныя дзевяць выбітных прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай літаратурнай, журналісцкай і праваабарончай супольнасці, якія пасля 2020 года былі вымушаныя пакінуць краіну, але працягваюць творчасць і грамадскую дзейнасць у выгнанні.
7 лістапада 2026 года ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску а 18:00 адбудзецца сустрэча з лаўрэатамі гэтага года ў межах мерапрыемстваў вакол 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.
Падчас сустрэчы будзе прадстаўленая кніга "Голас пакалення свабоды" – зборнік інтэрв’ю з лаўрэатамі прэміі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121416
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬 За публікацыі "Вясны" — у штрафны ізалятар. За што палітвязняў адпраўляюць у ШІЗА?
👉 Чытаць па спасылцы
Былы палітвязень і праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч расказаў, як у калоніях выкарыстоўваюць штрафны ізалятар, каб караць, ізаляваць і трымаць людзей у пастаянным напружанні.
«Мне далі 20 сутак адразу пасля каранціну. Мне начальнік калоніі адкрытым тэкстам сказаў: “Вам тут будзе вельмі-вельмі кепска, таму што вы з «Вясны»”. І я штомесяц ездзіў у ШІЗА на 10 сутак як мінімум», — узгадвае ён.
У ШІЗА Валянцін сутыкаўся з холадам і недасыпаннем. Паводле яго, умовы былі настолькі цяжкімі, што пачыналіся амаль галюцынацыі.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
✊Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў
«Дарагія нашы вязні — імяніннікі кастрычніка! Шчыра віншуем вас з днём народзінаў! Жадаем моцнага здароўя, вытрымкі і як мага хутчэйшага вяртання дадому. Мы не забываем і памятаем пра кожнага, хто стаў ахвярай антыбеларускага рэжыму. Выходзілі і будзем выходзіць, пакуль не выйдзе апошні палітвязень!».
🫂 2 лістапада — Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў. Гэта нагода нагадаць, што напады, пагрозы, катаванні і забойствы журналістаў не павінны заставацца без расследавання, а вінаватыя — без пакарання.
Паводле звестак ЮНЕСКА, з 1993 года ў свеце забілі 1876 журналістаў. Амаль у 9 з 10 выпадкаў забойствы застаюцца беспакаранымі.
У Беларусі таксама працягваецца пераслед незалежных журналістаў. Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), за кратамі з палітычных матываў знаходзяцца 15 журналістаў і супрацоўнікаў медыя.
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Апанасам Афанасенкавым
Апанас Афанасенкаў быў асуджаны судом Гомельскага раёна паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі).
10 верасня 2024 года супраць Апанаса разгледзелі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
Цяпер ён адбывае прысуд у ПК № 14.
✍️ Калі вы перасякаліся з Апанасам за кратамі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
📌 Шукаем людзей, якіх завочна асудзілі ў апошні год
Юрысты «Вясны» шукаюць людзей, якіх у Беларусі судзілі завочна цягам апошніх 12 месяцаў.
✍️ Напісаць праваабаронцам @zvarot96
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹 «Дайграўся, згніеш у турме»: былы палітвязень расказаў пра затрыманне, позу «ластаўкі» і сон на голым жалезе
🔹 У Беларусі вынеслі 37 завочных прысудаў беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку Украіны
🔹 Павел Сапелка пра прысуд Юрыю Гараўскаму: «Гэта гістарычны прэцэдэнт»
🔹 Са «спісу тэрарыстаў» з траўня выключылі 40 чалавек. Сярод іх — рабочыя, музыкі і дзяржаўныя служачыя
🔹 Прымусовы збор ДНК: як міліцыя патрабуе біяматэрыял у былых палітвязняў і іх сваякоў
🔹 «Насамрэч стан у яе вельмі крытычны», — былая палітзняволеная пра псіхалагічны стан Марыны Леановіч
🔹 «За фразу "Мужыкі, трымайцеся" далі артыкул аб звяржэнні ўлады». Экс-палітзняволеная Ганна Папай
🔹 Ад 17 да 25 гадоў калоніі: па "справе BYPOL" асудзілі траіх беларусаў
🔹 Рэпрэсіі ў Беларусі спыніліся або сціхлі? Гэта не так
🔹 Былы палітвязень пра «чырвоную зону» ў калоніі: «Усе падпісваюць паперы аб супрацоўніцтве»
🔹 Пад кантролем спецслужбаў: справы палітвязняў, асуджаных у выніку правакацый
🔹 Ад 1937-га да сёння: як у Беларусі працягваецца пераслед за слова і мастацтва
🔹 Забароненая памяць: хроніка дзяржаўнага пераследу абаронцаў Курапатаў
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
❓Як адаптавацца да жыцця пасля несвабоды
«Вясна» падрыхтавала цыкл матэрыялаў пра тое, як палітвязням і іх блізкім адаптавацца да жыцця пасля несвабоды.
У гэтых тэкстах мы абапіраліся на інтэрв'ю з псіхолагамі і падрабязна разбіралі, з якімі перашкодамі людзі могуць сутыкацца на шляху да аднаўлення.
🔹 Ад падазронасці — да блізкасці: як вярнуць права на межы і аднавіць зносіны пасля турмы
🔹 Вяртанне ў сям'ю: гайд для блізкіх палітвязня, як наноў выбудаваць сувязь
🔹 Гарманальны хаос і пошук апоры: як вярнуць сябе пасля досведу турмы і катаванняў
🔹 "Чалавек больш важны за гісторыю": гайд па інтэрв'ю з былымі палітвязнямі
🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая
🔹 Жыццё ў "эканомным рэжыме": як зняволенне трансфармуе ўспрыманне часу і штодзённы побыт
🔹 Пад парасонам чужога болю: як распазнаць прафесійную траўматызацыю і захаваць сябе
📹 Экс-палітзняволеная Ганна Папай распавяла пра дрэннае харчаванне ў калоніі
«У калоніі я не з’ела ніводнага яблыка».
👉 Чытаць па спасылцы
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔 Дапаможам былым палітвязням Цімуру і Тамазу Піпія пачаць новае жыццё
31-гадовы Цімур і 26-гадовы Тамаз Піпія — браты і футбольныя заўзятары клуба «МТЗ-РІПА». Іх затрымалі 23 верасня 2020 года, у дзень таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі, па крымінальнай справе паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — за арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх.
У траўні 2026 года браты амаль адначасова выйшлі на волю. Кожны з іх правёў у беларускай турме больш за пяць гадоў.
Цяпер Цімур і Тамаз знаходзяцца ў Літве. Яны падалі дакументы на атрыманне віду на жыхарства і чакаюць рашэння. Тым часам дапамога, якую яны атрымлівалі пасля вызвалення, скончылася. Без дакументаў знайсці працу вельмі складана, а грошы патрэбныя на самае неабходнае — жыллё і ежу.
🤝 Падтрымаць Цімура і Тамаза Піпія можна па спасылцы BYSOL.
📌 Таксама нагадваем нашы тэксты і інтэрв’ю пра гісторыю сям'і Піпія:
🔹 Повязь кратамі: якія сем’і апынаюцца ў турмах. Частка другая
🔹 "У калоніі я быў больш вольны, чым на вуліцы — мне ўжо не было чаго губляць": інтэрв'ю з Тамазам Піпія
🔹 "Самае страшнае — не ШІЗА, а штодзённая руціна": Цімур Піпія — пра шэсць гадоў у ПК-15 і вяртанне да жыцця