«Прапануюць падмыцца кампотам»: былая палітзняволеная — пра ШІЗА ў гомельскай калоніі 👉 Чытаць па спасылцы У Беларусі ў месцах пазбаўлення волі застаюцца мінімум 111 палітзняволеных жанчын. Сярод іх — пенсіянеркі, маці і жанчыны з інваліднасцю. У калоніі нават самыя простыя рэчы могуць ператварыцца ў прывілей: схадзіць у царкву, пагутарыць з блізкімі ці нават скарыстацца станком для галення. Былая палітзняволеная Ліза (імя змененае ў мэтах бяспекі), якая яшчэ нядаўна адбывала тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4, распавяла "Вясне", якія забароны і пакаранні ўжываюць да палітзняволеных, як уладкаваная сістэма ціску ў калоніі ды ў якіх умовах утрымліваюць жанчын у ШІЗА. Гэтым матэрыялам "Вясна" пачынае цыкл, падрыхтаваны на аснове інтэрв'ю з былой палітзняволенай Лізай. У другой частцы — пра распарадак дня, цяжкую фізічную працу і тое, як умовы ў няволі адбіваюцца на здароўі жанчын. У заключнай — пра сістэму даносаў і недаверу ў калоніі, псіхалагічныя наступствы зняволення і жанчын, што дагэтуль застаюцца за кратамі. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка