🤬 Ад экскурсій у СІЗА да прафарыентацыі: беларускіх школьнікаў водзяць у турмы 👉 Чытаць па спасылцы У беларускіх следчых ізалятарах працягваюць праводзіць экскурсіі для школьнікаў і студэнтаў. Маладым людзям паказваюць камеры, карцары і ўмовы ўтрымання зняволеных, расказваюць пра крымінальныя артыкулы і рэжым у ізалятарах. А ў Гродне такія наведванні выкарыстоўваюць яшчэ і для папулярызацыі службы ў Дэпартаменце выканання пакаранняў (ДВП) МУС. Ці з’яўляецца такая практыка новай і ці абавязковы ўдзел у гэтых экскурсіях, распавяла юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка