❗️ 66-гадовага палітзняволенага ксяндза Анатоля Парахневіча асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі 👉 Чытаць па спасылцы Як даведаліся каталіцкія вернікі Беларусі, прысуд святару вынеслі ў кастрычніку. Працэс адбываўся не ў Мінску, як паведамлялася раней, а ў судзе Вілейскага раёна. Паводле атрыманых звестак, ксяндза абвінавацілі ў "абразе ўлады" і "экстрэмізме". Акрамя трох гадоў пазбаўлення волі, яму прызначылі буйны штраф. Судовыя паседжанні праходзілі ў закрытым рэжыме, таму ў залу не дапускалі слухачоў. Сутнасць справы застаецца невядомай. Пры гэтым, як паведамляюць вернікі, першапачаткова святара абвінавачвалі ў «здрадзе дзяржаве», але паводле гэтага артыкула яго не асудзілі. Абвінавачанне змянілі на больш мяккае.