Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.4%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢
  1. 📸️️️️️️"Гэта адзіны здымак за год і два месяцы, якія я правяла ў няволі" Мінчанку Ганну Папай затрымалі восенню 2024-га і асудзілі на 2,5 гады калоніі за каментары ў інтэрнэце. Зімой 2025 года Ганну памілавалі і дэпартавалі з Беларусі. Жанчына падзялілася сваім турэмным фота, якое засталося на даведцы аб вызваленні. Яе здымак быў зроблены ў жніўні 2025-га для новага пашпарта, бо тэрмін дзеяння старога скончыўся яшчэ ў СІЗА. Ганна ўзгадвае: "Калі я гляджу на гэтае фота, успамінаю турму. Цяжкія ўспаміны, і фатаграфавацца мне там асабліва не хацелася, але дзявацца не было куды. Гэта адзіны здымак за час майго зняволення. Ён застанецца са мной. Буду ўнукам паказваць і расказваць, што са мной адбылося ў 2024–2025 гадах". 👉 Чытаць гісторыю Ганны на "Вясне" па спасылцы 📍️️️️️️Архіў "Вясны" з магшотамі палітвязняў

  2. 🗣 Ян Папковіч: «Любога асуджанага можна прыцягнуць да адказнасці паводле арт. 411 КК» 👉 Чытаць па спасылцы Былы палітвязень Ян Папковіч патлумачыў, як адміністрацыя калоніі можа выкарыстоўваць артыкул 411 Крымінальнага кодэкса ( «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі») для падаўжэння тэрмінаў зняволення. Паводле Яна, зняволенаму могуць даць загад, які ён не можа выканаць без рызыкі для сябе. Адмова становіцца падставай для новага абвінавачання, а згода можа прывесці да небяспечных наступстваў праз нефармальную іерархію сярод вязняў. Ён таксама прывёў прыклад палітвязня, якому прысудзілі 19 гадоў зняволення і за амаль шэсць гадоў тройчы павялічвалі тэрмін паводле гэтага артыкула. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  3. 🎨Дасылайце творы палітзняволеных у віртуальную галерэю-архіў творчасці палітвязняў «Вясна» на адмысловым сайце збірае малюнкі палітзняволеных, што былі створаныя ў СІЗА, калоніях, турмах ды на «хіміі». Творчасць за кратамі дапамагае людзям пераключыцца з турэмнага быту і перажываць нялёгкі вопыт зняволення, дакранацца да родных і блізкіх праз выявы, нават падбадзёрваць тых, хто на волі. Захаваць малюнкі палітвязняў важна і таму, што яны ёсць частка гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека. Мы пастараліся сабраць максімальную колькасць выяваў. Калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, не прадстаўленыя на сайце — дасылайце іх на viasna@spring96.org 👩‍🎨PrisonArt — галерэя-архіў малюнкаў палітвязняў Беларусі

  4. Алесь Бяляцкі: «Толькі за кошт рэпрэсій Лукашэнку ўдаецца захоўваць уладу» Старшыня «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» распавёў, чаму Беларусь больш не будзе ранейшай: «Менск знаходзіцца фактычна пад акупацыяй – гэта ўнутраная акупацыя. Унутраны тэрор. І толькі за кошт рэпрэсій уладам, асабіста Лукашэнку ўдаецца пакуль што захоўваць уладу. Беларусь ніколі не будзе такой, якой была перад 2020 годам. Бо нават нягледзячы на высачэзны ровень рэпрэсій, запалохванняў, людзі ў Беларусі не любяць гэту ўладу, не давяраюць ёй і гатовыя да дэмакратычных зменаў, але трэба каб склаліся адпаведныя ўмовы. Зараз геапалітычная сітуацыя вакол Беларусі вельмі цяжкая. Воля народа прыдушана, але гэта не будзе цягнуцца вечна». 👉️️️️️️ Чытаць інтэрв'ю цалкам

  5. 📝 Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна» 🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot 🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna; 🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org; 🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org; 🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org. 📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring ❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org ⁉️️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі

  6. Алесь Бяляцкі: «Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі» Старшыня «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ў інтэрв'ю Dekoder выказаў перасярогі наконт перамоваў з рэжымам Лукашэнкі: «Вызваленне палітвязняў — гэта адно. Палітычная і эканамічная легалізацыя рэжыму — зусім іншае. Я размаўляю з еўрапейскімі палітыкамі і кажу: не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы». Таксама праваабаронца дадаў: «Перамовы могуць быць карыснымі, калі яны дазваляюць вызваляць людзей ці вырашаць гуманітарныя праблемы. Але нельга паддавацца ілюзіям. Асноўная мэта Лукашэнкі — заставацца ва ўладзе. Нельга верыць яго абяцанням без канкрэтных дзеянняў. Мы ўжо праходзілі праз перыяды дыялогу і пацяплення адносін паміж рэжымам і Захадам. А потым усё зноў заканчвалася рэпрэсіямі. Таму трэба працаваць перш за ўсё з дэмакратычнымі сіламі, падтрымліваць беларускую грамадскую супольнасць, дапамагаць захоўваць беларускую ідэнтычнасць. Інакш у Беларусь прыйдзе імперская Расія».

  7. 📍Паводле інфармацыі "Вясны", мінімум 134 чалавекі пасля вяртання ў Беларусь былі затрыманыя ў межах крымінальных справаў паводле палітычных матываў і змешчаныя за краты. Некаторых асудзілі на вялікія тэрміны — ажно да 15 гадоў. Так, на 10 гадоў калоніі па шэрагу крымінальных артыкулаў асудзілі 30-гадовую Аляксандру Каско. Жанчына з пачатку 2023 года ўтрымліваецца ў зняволенні, дзе ў яе пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем. Больш гісторый палітвязняў 👉prisoners.spring96.org

  8. 🖼 Падчас фестывалю PRADMOVA у Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў З 30 кастрычніка па 1 лістапада любы жадаючы зможа наведаць выставку «Пачуцці: малюнкі палітвязняў з Беларусі» у межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у Празе. Экспазіцыя малюнкаў уздымае складаныя і важныя пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці ва ўмовах поўнай ізаляцыі, магчымасць данесці пачуцці, якія немагчыма перадаць словамі. На выставе будзе прадстаўлена невялікая частка малюнкаў палітвязняў, беражліва захаваных іх роднымі, сябрамі і праваабаронцамі. У цяперашні час палітычным зняволеным забараняюць адпраўляць малюнкі з месцаў зняволення, а многія працы спецыяльна знішчаюцца супрацоўнікамі турмаў. Поўная праграма фестывалю - https://pradmova.eu/praha_2026/ 📍Адрас: U Lužického semináře 13, Praha 1. Уваход на ўсе імпрэзы вольны.

  9. Алесь Бяляцкі: «Трэба не толькі вызваляць людзей, але і дабівацца спынення рэпрэсій» Старшыня «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ў вялікім інтэрв'ю нямецкаму медыяпраекту Dekoder распавёў пра сваё стаўленне да дыялога паміж адміністрацыяй Трампа і Лукашэнкам. «Я гляджу на гэта перш за ўсё як на перамоўную стратэгію: людзей вызваляюць у абмен на нейкія эканамічныя ці палітычныя саступкі. Людзі дзякуючы гэтаму выходзяць на волю, я гэта падтрымліваю. Для мяне гэта перш за ўсё гуманітарнае пытанне. Еўропа павінна задаць сабе пытанне: што такое Беларусь? Гэта еўрапейская краіна ці не? Але ёсць небяспека: палітвязні могуць ператварыцца ў пастаянны тавар. Адных выпускаюць, а потым рэжым набірае новых. Атрымліваецца бясконцая карусель. Таму трэба не толькі вызваляць людзей, але і дабівацца спынення рэпрэсій. Ведаючы Лукашэнку ўжо больш за трыццаць гадоў, я ўпэўнены, што ён як дыктатар разумее толькі пазіцыю сілы». 📍️️️️️️Чытаць размову з Алесем Беляцкім цалкам

  10. 💔 2 гады за кратамі валанцёр «Вясны» Станіслаў Мачалаў Станіслаў Мачалаў — актывіст з Гомеля, праграміст і валанцёр гомельскай «Вясны». 31 кастрычніка 2024 года яго затрымалі разам з жонкай Святланай Якубовіч, якую вызвалілі па памілаванні 16 верасня 2026 года. У лістападзе 2025 года Станіслава асудзілі да чатырох гадоў калоніі строгага рэжыму па справе аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Гэта другі тэрмін, які адбывае Станіслаў па палітычным прысудзе: у 2021 годзе яго затрымалі і асудзілі да трох гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту. Напрыканцы 2023 года Станіслаў апынуўся на волі, цалкам адбыўшы тэрмін. Жонка палітвязня мяркуе, што за імі сачылі супрацоўнікі міліцыі з мэтай "закрыць" Станіслава хоць за што-небудзь. Праваабаронцам вядома, што цяпер ён адбывае тэрмін у ПК № 8.

  11. 🖼 Падчас фестывалю PRADMOVA у Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў З 30 кастрычніка па 1 лістапада любы жадаючы зможа наведаць выставку «Пачуцці: малюнкі палітвязняў з Беларусі» у межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у Празе. Экспазіцыя малюнкаў уздымае складаныя і важныя пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці ва ўмовах поўнай ізаляцыі, магчымасць данесці пачуцці, якія немагчыма перадаць словамі. На выставе будзе прадстаўлена невялікая частка малюнкаў палітвязняў, беражліва захаваных іх роднымі, сябрамі і праваабаронцамі. У цяперашні час палітычным зняволеным забараняюць адпраўляць малюнкі з месцаў зняволення, а многія працы спецыяльна знішчаюцца супрацоўнікамі турмаў. Поўная праграма фестывалю - https://pradmova.eu/praha_2026/ 📍Адрас: U Lužického semináře 13, Praha 1. Уваход на ўсе імпрэзы вольны.

  12. 📸У архіве «Вясны» амаль 70 магшотаў палітвязняў – здымкаў, зробленых за кратамі Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах. «Вясна» сабрала ўжо амаль 70 сведчанняў былых палітвязняў і іх фота з «жоўтых бірак» і справак аб вызваленні. «Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за некалькі гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту Дзіяна Пінчук. Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org 🌿 Былыя палітвязні могуць даслаць сваё фота, зробленае за кратамі. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.

  13. viral

    ❗️У Беларусі яшчэ +6 новых палітвязняў Гэта Іван Балашэнка, Таццяна Пытко, Аляксандр Баранаў, Аляксандр Радзюк, Руслан Тупік, Яўген Жарыкаў. Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://spring96.org/be/news/121556 Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

  14. 🙄️️️️️️ «Не так павітаўся». За што палітвязняў адпраўляюць у ШІЗА Размовы з іншымі зняволенымі, малюнкі беларускіх і ўкраінскіх сцягоў, адмова выконваць надуманыя патрабаванні адміністрацыі, а часам — нават публікацыі ў медыя. Былыя палітвязні расказваюць, як у калоніях выкарыстоўваюць штрафны ізалятар, каб караць, ізаляваць і трымаць людзей у пастаянным напружанні. Некаторыя праводзяць там дзясяткі сутак запар, а холад і адсутнасць элементарных рэчаў робяць гэтае выпрабаванне асабліва цяжкім. «Вясна» сабрала гісторыі былых палітзняволеных, якія прайшлі праз штрафныя ізалятары у розных калоніях, і распавядае, з чым яны сутыкнуліся за кратамі. «Калі мяне часам выпускалі — я выходжу, да кагосьці падыходжу, пачынаю размаўляць, потым да мяне падыходзяць: "Слухай, я не буду з табой мець зносіны, бо ў мяне праз гэта праблемы". Гэта значыць тых, хто са мной меў зносіны, гэтак жа маглі закрыць у ШІЗА, каб астатнім было прыкладам», — распавядае былы палітвязень. 👉 Чытаць па спасылцы

  15. edited

    📹 Забароненая памяць Курапатаў Урочышча Курапаты — гэта не толькі месца расстрэлаў дзясяткаў тысяч ахвяраў сталінізму, але і сімвал шматгадовага супраціву. Абарона ад забудовы, пікеты ля рэстарана "Поедем-поедим", абарона народных крыжоў і маршы памяці на "Дзяды — кожны раз дзяржава адказвала гвалтам, арыштамі і судзімасцямі. У відэа "Вясна" сабрала хроніку таго, як улады каралі тых, хто спрабаваў абараніць праўду і ўшанаваць забітых. 📍️️️️️️Забароненая памяць: хроніка дзяржаўнага пераследу абаронцаў Курапатаў

  16. ⁉️ Што трэба для таго, каб чалавека ўнеслі ў спіс былых палітвязняў? Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу. Праваабаронцы падрабязней тлумачылі працэдуру ўнясення чалавека ў спіс былых палітвязняў: «Трэба даслаць хоць нейкія дакументы, якія датычацца крымінальнай справы чалавека і ў якіх будзе зафіксавана, што ў пэўны перыяд дадзены чалавек знаходзіўся ў месцы несвабоды. Напрыклад, калі чалавек да суда ўтрымліваўся ў СІЗА, то гэта будзе пазначана ў тэксце прысуда. Бо калі ў праваабаронцаў да моманту звароту не было зусім ніякіх звестак пра чалавека, то ў сваім рашэнні далучыць яго ці яе да спісу былых палітвязняў мы мусім абапірацца не толькі на словы чалавека, але і на дакументы». 🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»

  17. ✊Алесь Бяляцкі выказаў словы падтрымкі "Новай газеце", якая сёння абвясціла пра спыненне працы ў Расіі 30 кастрычніка Выданне "Новая газета" паведаміла пра спыненне працы ў Расіі. Старшыня "Вясны" і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі выказаў салідарнасць з "Новай газетай". За 33 гады існавання выданне страціла шасцярых журналістаў і аўтараў, забітых праз сваю працу, сярод іх Ганна Паліткоўская і Наталля Эстэмірава. Пасля 2022 года рэдакцыя засталася ў Расіі і працягвала працаваць нягледзячы на адкліканне ліцэнзій, судовы пераслед і статус "замежнага агента". "Я даведаўся пра прысуджэнне мне Нобелеўскай прэміі ў беларускай турме ў 2022 годзе, праз год пасля Дзмітрыя Муратава. Мы не былі знаёмыя, але я ведаў, што Дзмітрый будзе гаварыць ад майго імя. Так і было", — кажа Алесь Бяляцкі. Праваабаронца адзначае, што сёння Дзмітрый Муратаў, апошні нобелеўскі лаўрэат, які яшчэ працуе ў Расіі, фіксуе забойства сваёй газеты. 👉️️️️️️ Чытайце увесь тэкст па спасылцы 📸На фота: Алесь Бяляцкі з Дзмітрыем Муратавым

  18. 🗣️«Урад падмяняе выкананне абавязацельстваў спрэчкай»: праваабаронца пра новую справаздачу Міжнароднай арганізацыі працы па Беларусі 👉 Чытаць па спасылцы 26 кастрычніка Міжнародная арганізацыя працы апублікавала новую справаздачу пра выкананне Беларуссю міжнародных абавязацельстваў у сферы свабоды прафсаюзаў і правоў работнікаў. Дакумент падрыхтаваны да разгляду на сесіі Кіраўнічага органа МАП, якая пройдзе 9–19 лістапада. «Падставаў гаварыць пра “прарыў” у стасунках паміж МАП і беларускімі ўладамі гэты дакумент не дае. На маю думку, урад зноў падмяняе размову пра выкананне абавязацельстваў спрэчкай пра палітычныя матывы тых, хто патрабуе іх выконваць. Логіка гэтай рыторыкі зручная для ўлады: праблемай абвяшчаюцца не парушэнні, а міжнародная ўвага да іх», — пракаментаваў дакумент праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч.

  19. 💔Алесь Бяляцкі: «Я запомніў на ўсё жыцьцё, яшчэ з тых памятных "Дзядоў", што асабістая параза можа ўрэшце стацца агульнай перамогай» Старшыня «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі падчас свайго першага зняволення ў 2011-2014 гадах напісаў успаміны пра першы масавы мітынг у Беларусі — «Дзяды», які адбыўся 30 кастрычніка 1988 года. Гэтыя ўспаміны пазней увайшлі у ягоную кнігу «Халоднае крыло Радзімы». Прыводзім адзін з тэкстаў, прысвечаны «Дзядам». «Разгон мірнага шэсьця, арышты, сьлезацечны газ, дубінкі — усё гэта было для грамадства як удар маланкі. Нечаканая дэманстрацыя гвалту выклікала ў людзей зусім не паніку і страх, а незвычайную актыўнасьць і супраціў, што ўзьняліся як цунамі, якое немагчыма было спыніць». 👉 Чытаць цалкам успаміны Алеся Беляцкага

  20. +4

    📸38 гадоў таму ў Беларусі адбыўся першы масавы мітынг — Дзяды-88 Першы масавы мітынг у Беларусі і адзін з самых масавых мірных мітынгаў на прасторы тагачаснага СССР адбыўся ў Мінску 30 кастрычніка 1988 года — у дзень памінання продкаў «Дзяды». Ён быў жорстка разагнаны ўладамі — з выкарыстаннем слёзатачывага газу і вадамётнай тэхнікі. Заяўка на правядзенне «Дзядоў-88» была пададзена ад Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Гэта была «нефармальная» арганізацыя маладых пісьменнікаў, якая дзейнічала ў 1986—1989 гадах. Яе старшынёй з’яўляўся Алесь Бяляцкі. Ён, адзін з арганізатараў акцыі, атрымаў афіцыйнае папярэджанне пракуратуры — што ў выпадку масавых беспарадкаў будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, і ўпершыню быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

  21. Older posts