🖼 Падчас фестывалю PRADMOVA у Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў З 30 кастрычніка па 1 лістапада любы жадаючы зможа наведаць выставку «Пачуцці: малюнкі палітвязняў з Беларусі» у межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у Празе. Экспазіцыя малюнкаў уздымае складаныя і важныя пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці ва ўмовах поўнай ізаляцыі, магчымасць данесці пачуцці, якія немагчыма перадаць словамі. На выставе будзе прадстаўлена невялікая частка малюнкаў палітвязняў, беражліва захаваных іх роднымі, сябрамі і праваабаронцамі. У цяперашні час палітычным зняволеным забараняюць адпраўляць малюнкі з месцаў зняволення, а многія працы спецыяльна знішчаюцца супрацоўнікамі турмаў. Поўная праграма фестывалю - https://pradmova.eu/praha_2026/ 📍Адрас: U Lužického semináře 13, Praha 1. Уваход на ўсе імпрэзы вольны.