🎨Дасылайце творы палітзняволеных у віртуальную галерэю-архіў творчасці палітвязняў «Вясна» на адмысловым сайце збірае малюнкі палітзняволеных, што былі створаныя ў СІЗА, калоніях, турмах ды на «хіміі». Творчасць за кратамі дапамагае людзям пераключыцца з турэмнага быту і перажываць нялёгкі вопыт зняволення, дакранацца да родных і блізкіх праз выявы, нават падбадзёрваць тых, хто на волі. Захаваць малюнкі палітвязняў важна і таму, што яны ёсць частка гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека. Мы пастараліся сабраць максімальную колькасць выяваў. Калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, не прадстаўленыя на сайце — дасылайце іх на viasna@spring96.org 👩🎨PrisonArt — галерэя-архіў малюнкаў палітвязняў Беларусі