Алесь Бяляцкі: «Толькі за кошт рэпрэсій Лукашэнку ўдаецца захоўваць уладу» Старшыня «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» распавёў, чаму Беларусь больш не будзе ранейшай: «Менск знаходзіцца фактычна пад акупацыяй – гэта ўнутраная акупацыя. Унутраны тэрор. І толькі за кошт рэпрэсій уладам, асабіста Лукашэнку ўдаецца пакуль што захоўваць уладу. Беларусь ніколі не будзе такой, якой была перад 2020 годам. Бо нават нягледзячы на высачэзны ровень рэпрэсій, запалохванняў, людзі ў Беларусі не любяць гэту ўладу, не давяраюць ёй і гатовыя да дэмакратычных зменаў, але трэба каб склаліся адпаведныя ўмовы. Зараз геапалітычная сітуацыя вакол Беларусі вельмі цяжкая. Воля народа прыдушана, але гэта не будзе цягнуцца вечна». 👉️️️️️️ Чытаць інтэрв'ю цалкам