🗣️«Урад падмяняе выкананне абавязацельстваў спрэчкай»: праваабаронца пра новую справаздачу Міжнароднай арганізацыі працы па Беларусі 👉 Чытаць па спасылцы 26 кастрычніка Міжнародная арганізацыя працы апублікавала новую справаздачу пра выкананне Беларуссю міжнародных абавязацельстваў у сферы свабоды прафсаюзаў і правоў работнікаў. Дакумент падрыхтаваны да разгляду на сесіі Кіраўнічага органа МАП, якая пройдзе 9–19 лістапада. «Падставаў гаварыць пра “прарыў” у стасунках паміж МАП і беларускімі ўладамі гэты дакумент не дае. На маю думку, урад зноў падмяняе размову пра выкананне абавязацельстваў спрэчкай пра палітычныя матывы тых, хто патрабуе іх выконваць. Логіка гэтай рыторыкі зручная для ўлады: праблемай абвяшчаюцца не парушэнні, а міжнародная ўвага да іх», — пракаментаваў дакумент праваабаронца "Вясны" Алег Мацкевіч.