Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 15.8%1.5K avg views
Posting 14.0/day last 20 minutes ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

💔 2 гады за кратамі валанцёр «Вясны» Станіслаў Мачалаў Станіслаў Мачалаў — актывіст з Гомеля, праграміст і валанцёр гомельскай «Вясны». 31 кастрычніка 2024 года яго затрымалі разам з жонкай Святланай Якубовіч, якую вызвалілі па памілаванні 16 верасня 2026 года. У лістападзе 2025 года Станіслава асудзілі да чатырох гадоў калоніі строгага рэжыму па справе аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Гэта другі тэрмін, які адбывае Станіслаў па палітычным прысудзе: у 2021 годзе яго затрымалі і асудзілі да трох гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту. Напрыканцы 2023 года Станіслаў апынуўся на волі, цалкам адбыўшы тэрмін. Жонка палітвязня мяркуе, што за імі сачылі супрацоўнікі міліцыі з мэтай "закрыць" Станіслава хоць за што-небудзь. Праваабаронцам вядома, што цяпер ён адбывае тэрмін у ПК № 8.

Views over time

05001K1.5K2K31 Oct 06:5010 Nov 23:301.8K31 Oct 06:50: 0 views10 Nov 23:30: 1,800 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
31 Oct 2026, 06:500
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.