📸️️️️️️"Гэта адзіны здымак за год і два месяцы, якія я правяла ў няволі" Мінчанку Ганну Папай затрымалі восенню 2024-га і асудзілі на 2,5 гады калоніі за каментары ў інтэрнэце. Зімой 2025 года Ганну памілавалі і дэпартавалі з Беларусі. Жанчына падзялілася сваім турэмным фота, якое засталося на даведцы аб вызваленні. Яе здымак быў зроблены ў жніўні 2025-га для новага пашпарта, бо тэрмін дзеяння старога скончыўся яшчэ ў СІЗА. Ганна ўзгадвае: "Калі я гляджу на гэтае фота, успамінаю турму. Цяжкія ўспаміны, і фатаграфавацца мне там асабліва не хацелася, але дзявацца не было куды. Гэта адзіны здымак за час майго зняволення. Ён застанецца са мной. Буду ўнукам паказваць і расказваць, што са мной адбылося ў 2024–2025 гадах". 👉 Чытаць гісторыю Ганны на "Вясне" па спасылцы 📍️️️️️️Архіў "Вясны" з магшотамі палітвязняў