Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.4%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

Алесь Бяляцкі: «Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі» Старшыня «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ў інтэрв'ю Dekoder выказаў перасярогі наконт перамоваў з рэжымам Лукашэнкі: «Вызваленне палітвязняў — гэта адно. Палітычная і эканамічная легалізацыя рэжыму — зусім іншае. Я размаўляю з еўрапейскімі палітыкамі і кажу: не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы». Таксама праваабаронца дадаў: «Перамовы могуць быць карыснымі, калі яны дазваляюць вызваляць людзей ці вырашаць гуманітарныя праблемы. Але нельга паддавацца ілюзіям. Асноўная мэта Лукашэнкі — заставацца ва ўладзе. Нельга верыць яго абяцанням без канкрэтных дзеянняў. Мы ўжо праходзілі праз перыяды дыялогу і пацяплення адносін паміж рэжымам і Захадам. А потым усё зноў заканчвалася рэпрэсіямі. Таму трэба працаваць перш за ўсё з дэмакратычнымі сіламі, падтрымліваць беларускую грамадскую супольнасць, дапамагаць захоўваць беларускую ідэнтычнасць. Інакш у Беларусь прыйдзе імперская Расія».

Views over time

05001K1.5K31 Oct 11:0310 Nov 23:301.6K31 Oct 11:03: 0 views10 Nov 23:30: 1,550 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
31 Oct 2026, 11:030
10 Nov 2026, 23:301.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.