Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K −10 24h
Reach per post (ERR)15.3%1.5K avg views
Posting14.0/daylast 23 minutes ago
Reactions per 1K views22.5🤬 ❤ 😢
🔎 Шукаем людзей, якія цягам апошніх шасці месяцаў утрымліваліся ў ІЧУ або ЦІП па адміністрацыйных справах
Калі гэта вы ці ваш блізкі чалавек, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
🌿 У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой
📸 «З гэтымі рэчамі я пяць гадоў ездзіў па турмах і калоніях Беларусі»
Былы палітвязень Мікола Дзядок паказаў рэчы, якія засталіся ў яго пасля гвалтоўнага выгнання з Беларусі. Паводле яго, астатняе скралі супрацоўнікі СІЗА КДБ.
Гэтыя рэчы былі з ім на працягу пяці гадоў зняволення.
📌 Лічба дня — 419
Мінімум столькі чалавек у Беларусі сутыкнуліся з крымінальным пераследам за падтрымку Украіны.
Людзей працягваюць затрымліваць і судзіць у межах «справы Гаюна» за перадачу інфармацыі пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі. Таксама працягваецца завочны пераслед беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны.
⚖️ Суддзя, якая асудзіла палітвязня на два гады калоніі за сарваны сцяг, атрымала новае прызначэнне
У пачатку кастрычніка Лукашэнка пераразмеркаваў судзейскія пасады ў Беларусі. Сярод прызначаных — Ірына Дзецук, якая цяпер будзе працаваць суддзёй Кобрынскага раёна на працягу пяці гадоў.
Яна вынесла абвінаваўчы прысуд былому палітвязню Кірылу Давідзюку паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў) — за сарваны чырвона-зялёны сцяг каля ўвахода ў краму. Мужчыну асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Паводле адміністрацыйных прысудаў, пазначаныя мінімум дзевяць спраў у дачыненні да пяці чалавек.
📌 "Вясна" прааналізавала новы ўказ Лукашэнкі, каб высветліць датычнасць суддзяў да рэпрэсій у Беларусі пасля 2020 года.
edited
📱 Экстрэмісцкім прызналі TikTok-акаўнт загінулага ва Украіне байца палка Каліноўскага Аляксея Лазарава
Аляксей Лазараў быў беларускім актывістам і добраахвотнікам, які абараняў Украіну з пачатку поўнамаштабнай вайны. Пра яго смерць 21 студзеня 2026 года паведаміла жонка Вераніка.
Да вайны ён працаваў інжынерам-праграмістам і ўдзельнічаў у палітычным жыцці Беларусі. У 2019 годзе Лазараў стаў адным з самых маладых кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкіх выбарах.
Ягоны TikTok-акаўнт не абнаўляецца ўжо паўтара года.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 22 кастрычніка
edited
📌 Старонкі журналіста і шоўмена Дзяніса Дудзінскага дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Instagram: акаўнт журналіста Дзяніса Дудзінскага («denis_doudinski»);
📍 Threads: акаўнт Дзяніса Дудзінскага («denis_doudinski»);
📍 Facebook: акаўнты «Aleksei Isakov», «Aliaksandr Khomchanka»;
📍 УКантакце: суполка «Янаўская Хваля (Iванава-Беларусь)»;
📍 TikTok: акаўнты «alx_lazarau», «kiss_batman».
Фотаздымак "Белсат".
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 22 кастрычніка
📄 Са "спісу тэрарыстаў" з траўня выключылі 40 чалавек. Сярод іх — рабочыя, музыкі і дзяржаўныя служачыя
👉 Чытаць па спасылцы
У кастрычніку 2026 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі выключыў са спісу асобаў, датычных да "тэрарыстычнай дзейнасці", трох чалавек: былога палітвязня Іллю Смалюгу, Мікалая Амельчанку і Кацярыну Джыг, якія цалкам адбылі сваё пакаранне. Гэта чарговае абнаўленне пераліку, што з 2020 года ўлады выкарыстоўваюць і ў дачыненні да людзей, асуджаных паводле палітычна матываваных крымінальных спраў.
Усяго з траўня 2026 года ў пераліку выключаных — 40 чалавек. Большасць вядомых выпадкаў звязаная з былымі палітвязнямі, якіх асудзілі за каментары ў інтэрнэце, выказванні супраць уладаў або дзеянні падчас пратэстаў.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
❗️ За падтрымку Украіны ў Беларусі завялі крымінальныя справы мінімум супраць 419 чалавек
👉 Чытаць па спасылцы
На фоне працяглых расійскіх атак на ўкраінскія гарады ў беларускіх турмах застаюцца палітвязні, асуджаныя за падтрымку Украіны. Агулам пад крымінальны пераслед у сувязі з вайной ва Украіне ў Беларусі патрапілі як мінімум 419 чалавек.
Да гэтага часу людзей затрымліваюць і судзяць за перадачу інфармацыі пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі ў межах "справы Гаюна". Таксама працягваецца завочны пераслед беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны.
"Вясна" распавядае, як у Беларусі пераследуюць за падтрымку Украіны.
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🗣 Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 885 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 10000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
🎉 Максім Знак атрымаў у Польшчы прэмію за ўклад ва ўзаемаразуменне
Беларускі адвакат і былы палітвязень Максім Знак стаў лаўрэатам прэміі імя Серджыа Віера ды Мелу, якую ўручаюць за ўклад у развіццё дыялогу, узаемаразумення і мірнага суіснавання. Цырымонія адбылася 22 кастрычніка ў Кракаве. Пра гэта паведаміла выданне Deutsche Welle.
Падчас выступу былы палітвязень прысвяціў узнагароду беларусам, якія працягваюць змагацца за свае правы, нягледзячы на рэпрэсіі.
«Я прымаю гэтую ўзнагароду як адзін з беларусаў, якія аднолькава вартыя яе. Тых, хто ў турме. Тых, хто ў выгнанні. Тых, хто дома і вымушаны маўчаць, але не здаўся і ніколі не здасца», — сказаў ён.
Адвакат таксама нагадаў пра палітвязняў у Беларусі і свайго калегу Дзмітрыя Лаеўскага, якога нядаўна асудзілі на тры гады пазбаўлення волі.
Сярод папярэдніх лаўрэатаў прэміі — палітык Аляксандр Мілінкевіч (2006), праваабарончы цэнтр "Вясна" (2020), журналіст Анджэй Пачобут (2023).
📷 Фота: @dw_belarus
💔 Былая палітзняволеная: «Частка супрацоўнікаў да жанчын праяўлялі садызм»
Былая палітзняволеная Таццяна (імя змененае ў мэтах бяспекі) расказала пра стаўленне супрацоўнікаў жаночай калоніі да зняволеных і ўмовы ўтрымання. Паводле яе, некаторыя супрацоўнікі здзекаваліся з жанчын, прыніжалі іх і нават адпраўлялі хворых у ШІЗА.
Асобнай формай ціску былі бытавыя абмежаванні. Напрыклад, зняволеным забаранялі мыцца ў атрадзе без дазволу, а душ быў толькі раз на тыдзень і ўсяго на 15 хвілін.
«Гэта прыклад бытавога садызму, калі жанчынам ствараюць антыгігіенічныя ўмовы», — адзначае Таццяна.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121457
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❗️ Невядомыя спрабуюць выйсці на кантакт з кіраўніцай місіі дэмсіл ва Украіне пад імёнамі супрацоўнікаў СБУ
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што невядомы пад прозвішчам «Андрэй Анатольевіч» спрабуе праз Telegram выйсці на кантакт з кіраўніцай місіі дэмакратычных сіл ва Украіне Вольгай Зазулінскай.
Суразмоўца сцвярджаў, што прадстаўляе інтарэсы "ўкраінскага боку", і прапанаваў супрацоўніцтва, у тым ліку матэрыяльнае ўзнагароджанне за інфармацыю.
Асаблівую ўвагу звяртае на сябе імя карыстальніка ў Telegram — @tupikov_aa. Яно можа сведчыць пра спробу выдаць сябе за Андрэя Анатольевіча Тупікава, намесніка старшыні Службы бяспекі Украіны.
Нагадаем, раней невядомыя таксама спрабавалі выйсці на кантакт з дэлегатам Каардынацыйнай рады і пагражалі яму. Тады выкарыстоўваўся ўліковы запіс у Telegram з імем @rudnicki_il. Гэты нік нагадвае імя Іллі Львовіча Рудніцкага, палкоўніка Службы бяспекі Украіны.
✍️ Калі да вас таксама звярталіся невядомыя з прапановамі супрацоўніцтва, паведаміце пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo.
🤬 Былы палітвязень Ян Папковіч пра затрыманне: «Сабака спалохаўся, у яго таксама стралялі — трапілі ў нос»
Былога палітвязня Яна Папковіча затрымлівалі супрацоўнікі вайсковай контрвыведкі КДБ. Падчас штурму сілавікі адкрылі агонь, паранілі сабаку, а самога Яна і яго жонку паклалі на падлогу.
Адразу пасля затрымання супрацоўнікі запатрабавалі пароль ад тэлефона. На ім быў усталяваны «партызанскі Telegram», які дазваляў выдаліць чаты і разаслаць SOS-паведамленне, калі ўвесці няправільны пароль.
Пасля Яна дапытвалі пра вайну ва Украіне і кантакты з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць на ўкраінскім баку. Паводле яго, падчас затрымання сілавікі ўжывалі фізічную сілу і спецсродкі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121476
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🔎 Шукаем людзей, якія цягам апошніх шасці месяцаў утрымліваліся ў ІЧУ або ЦІП па адміністрацыйных справах
Калі гэта вы ці ваш блізкі чалавек, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
🌿 У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой
«Мянты казалі яму: рыхтуйся з'язджаць, вывязуць цябе за мяжу»
Былы палітвязень на ўмовах ананімнасці расказаў, як адміністрацыя калоніі выкарыстоўвала ілжывыя абяцанні вызвалення, каб супакоіць вязняў у нестабільным псіхаэмацыйным стане.
Адзін з такіх прыкладаў — гісторыя палітзняволенага супрацоўніка паліклінікі Аляксея Мандзіка, якога асудзілі да сямі гадоў калоніі. Паводле суразмоўцы, Аляксей кожны раз чакаў вызвалення, але абяцанні так і не спраўджваліся.
«Яму самі мянты, па яго словах, казалі: “Усё, рыхтуйся з'язджаць, вывязуць цябе за мяжу”. Ён ужо маральна быў цалкам да гэтага гатовы, але кожны раз усё гэта праходзіла міма яго. […] Літаральна за пару тыдняў да таго, як нас выкінулі, казалі, што ўсё, паедзеш. Але мы паехалі, а ён застаўся».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121467
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
🎉 Журналістка “Вясны” атрымала залатую ўзнагароду прэміі Асацыяцыі карэспандэнтаў ААН
Стваральніца праваабарончага падкаста “Вясна прыйдзе” Кацярына Абромчык стала залатой пераможцай Мемарыяльнай прэміі імя Рыкарда Артэгі (The Ricardo Ortega Memorial Prize) у межах UNCA Awards 2026.
Узнагароду прысудзілі за выпуск пра тое, як Беларусь справаздачылася перад Камітэтам ААН па правах людзей з інваліднасцю. Запрошанай эксперткай у ім выступіла юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва.
Чаму міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека важныя для Беларусі і што справаздачы беларускіх уладаў паказваюць пра сітуацыю з правамі чалавека ў краіне?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121488
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Слухаць той самы выпуск 👉
Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube
🤬 Беларускія ўлады працягваюць сістэматычны пераслед за нацыянальную сімволіку
Гэтым разам пад цэнзуру трапіў маркетплэйс Ozon. Баранавіцкая пракуратура запатрабавала неадкладна прыбраць з продажу вокладкі для дакументаў з гербам «Пагоня» і бел-чырвона-белымі палосамі. Элементы выявы былі прызнаныя судом «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
❗️ Супраць палітвязня Віктара Снегура ўзбудзілі ўжо пятую крымінальную справу
Палітзняволенага фігуранта справы "Аўтуховіча" Віктара Снегура ўтрымліваюць у зняволенні больш за пяць гадоў і дзевяць месяцаў. У кастрычніку 2022 года суд прызначыў палітвязню 19 гадоў зняволення і велічэзны штраф. Але з таго часу яго ўжо тройчы асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Агулам да 19 гадоў зняволення яму дадалі яшчэ пяць з паловаў гадоў у няволі. Цяпер стала вядома, што супраць мужчыны ўзбудзілі ўжо чацвёртую крымінальную справу паводле гэтага артыкула.
Вядома, што ў Віктара пагоршылася здароўе, а сам ён ужо некалькі месяцаў утрымліваецца ў рэжыме інкамунікада.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121486
✍️ Калі вы перасякаліся за кратамі з Віктарам, калі ласка, напішыце праваабаронцам ў тэлеграм @Viasnainfo.
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Аляксандрам Баравікам
Аляксандр Баравік — сталяр-станочнік. 15 траўня 2023 года яго асудзілі паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса і прызначылі адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У 2024 годзе мужчыну асудзілі паўторна. Яго абвінавацілі ў «гвалце або пагрозе гвалтам у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак», «абразе Лукашэнкі», «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці» і «абразе прадстаўніка ўлады».
Месцазнаходжанне палітвязня і вынесены яму прысуд праваабаронцам пакуль невядомыя.
✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
🎥 Дзень бацькі без таты: як палітычны пераслед руйнуе беларускія сем'і
21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень бацькі. Звычайна гэта добрая нагода адзначыць ролю мужчыны ў выхаванні дзяцей і падкрэсліць важнасць бацькоўскай апекі. Аднак сёння сотні беларускіх сямей сустракаюць гэтае свята ў разлуцы, бо таты апынуліся ў зняволенні па палітычных матывах.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121480